Віцан
Выгляд
Віцан | |
князь бодрычаў | |
---|---|
перад 789 — да 795 | |
Наступнік | Дражка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 720 |
Памёр | 795, |
Віцан[1], Вышан[2], Вічан[3], Вільчан[4] (памёр у 795) — князь бодрычаў (перад 789 — да 795). Адзін з стваральнікаў бодрыцка-францкага замірэньня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Відаць, сын Арыбэрта II. Быў васалам Карла I Вялікага, упершыню ўпамінаецца ў 789 годзе. Улетку таго ж году на чале свайго племя дапамог Карлу разьбіць люцічаў, рэгулярныя напады якіх на землі бодрычаў, відаць, былі прычынай гэтага.
Загінуў ад рук саксонцаў пры пераправе цераз раку Лабу, калі накіроўваўся на зборны пункт войскаў свайго хаўрусьніка Карла Вялікага ў Бардовік, каб узяць удзел у здушэньні антыфранцкага паўстаньня саксаў.
Спачыў у 795 годзе ў месьце Глюне, цяпер нямецкі Люнэбург.
Яго сынамі або сваякамі былі Дражка і Годалайб[5][6].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Labuda G. Wican // Słownik Starożytności Słowiańskich. T. VI. — Wrocław, 1980. S. 415.
- ^ Benedykt Z. Historia powszechna średniowiecza. — Warszawa, 1994. S. 144.
- ^ Turasiewicz A. Dzieje polityczne Obodrzyców: od IX wieku do utraty niepodległości w latach 1160—1164. — Kraków, 2004. S. 43.
- ^ Wachowski K. Słowiańszczyzna zachodnia. — Poznań 2000. S. 58.
- ^ Strzelczyk J. Zapomniane narody Europy. — Wrocław, 2006. S. 237
- ^ Banaszkiewicz J. Tradycje dynastyczno-plemienne Słowiańszczyzny północnej // Ziemie polskie w X wieku i ich znaczenie w kształtowaniu się nowej mapy Europy. — Kraków, 2000. S. 263.
|