Бодрычы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Бо́дрычы, або абадры́тыплемя палабскіх славянаў, што засяляла ўзьбярэжжа Балтыйскага мора ў ніжнім цячэньні Лабы (Эльбы).

Займаліся земляробствам, рыбалоўствам, рамёствамі і інш. Вялікія гарады (Велеград, Старград і інш.) гандлявалі зь землямі Русі, Нямеччыны, Скандынавіі.

З 8 ст., паводле паведамленьняў хронік, бодрычы ўзначальвалі саюз плямёнаў, у які, між іншым, уваходзілі вагры, палабы і інш. У 8—9 ст. бодрычы, у саюзе з франкамі, ваявалі супраць саксаў і датчанаў. З 10 ст., пасьля распаду дзяржавы Каралінгаў, бодрычы змагаліся супраць нямецкіх фэўдалаў. У 11 ст. бодрычы ўзначалілі вялікае аб'яднаньне суседніх славянскіх плямёнаў — Вендзкую дзяржаву, якая існавала амаль стагодзьдзе. У 2-й пал. 12 ст. былі заваяваныя нямецкімі фэўдаламі, пазьней анямечаныя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.2. Афіны — Ведрыч / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1970. — 640 с.: іл., карты.