Беларуская звязда (1939)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларуская звязда
Галоўны рэдактар Міхась Лынькоў
Заснаваная верасень 1939
Палітыка Палітупраўленьне Беларускага фронту
Мова беларуская
Штаб-кватэра Смаленск, Менск, Беласток

«Белару́ская звязда́» — газэта, орган Палітупраўленьня Беларускага фронту. Выдавалася на беларускай мове ў верасьні — кастрычніку 1939 году для жыхароў Заходняй Беларусі. Рэдакцыя газэты знаходзілася ў Смаленску, потым у Менску, Беластоку.

Друкавала апэратыўныя зводкі, карэспандэнцыі, нататкі чырвонаармейцаў, нарысы, замалёўкі, вершы, матэрыялы пра цяжкія ўмовы жыцьця беларусаў пад прыгнётам Польшчы, пра ролю Чырвонай Арміі ў вызваленьні працоўных Заходняй Беларусі. Усе публікацыі былі прасякнуты матывамі інтэрнацыянальнага братэрства працоўных.

У газэце супрацоўнічалі і друкаваліся беларускія пісьменьнікі П. Броўка, П. Глебка, І. Гурскі (адказны сакратар), М. Лынькоў (рэдактар), П. Панчанка і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]