Камена
Камена лац. Kamiena | |
Дата заснаваньня: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Каменскі |
Вышыня: | 216 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 481 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223132 |
СААТА: | 6232827041 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°24′53.7667″ пн. ш. 28°2′10.8704″ у. д. / 54.414935194° пн. ш. 28.036352889° у. д.Каардынаты: 54°24′53.7667″ пн. ш. 28°2′10.8704″ у. д. / 54.414935194° пн. ш. 28.036352889° у. д. |
± Камена | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ка́мена[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мікалаеўшчыне. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 481 чалавек. Знаходзіцца за 42 км на паўночны ўсход ад Лагойску, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў, на аўтамабільнай дарозе Плешчаніцы — Зэмбін.
Камень Харэцкі — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню маёнтак Камень Харэцкі ўпамінаецца ў сярэдзіне XV стагодзьдзя. У першай палове XVI ст. яго набыў ваявода смаленскі Васіль Тышкевіч. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У 1567 годзе Камень Харэцкі ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1570 годзе Васіль Тышкевіч пакінуў маёнтак свайму сыну Яўстаху.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень Харэцкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[3]. У 1841 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Покрыва Багародзіцы, якой належала 90 дзесяцінаў зямлі. На могілках існавала царква Прачыстай Багародзіцы, у якой шанаваўся мясцовы абраз Божай Маці. Паводле інвэнтару 1846 году, у маёнтку было 14 двароў, вадзяны млын, карчма, хлебазапасны магазын. На 1886 год у Камені было 14 двароў, царква, капліца, смалакурны завод.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камена абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Зэмбінскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 54 двары, на 1941 год — 80. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году вёсца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1969 год у Камене было 118 двароў, на 1997 год — 199, на 1 студзеня 2003 году — 182. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1833 год — 99 чал.; 1846 год — 88 чал.; 1870 год — 78 муж.; 1886 год — 182 чал.
- XX стагодзьдзе: 1926 год — 291 чал.; 1941 год — 298 чал.; 1969 год — 392 чал.; 1997 год — 587 чал.[4]; 1999 год — 572 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 году — 553 чал.[5]; 2010 год — 481 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Камена працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
У 1990-я гады вясковую краму перабудавалі пад царкву.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца-пахавальня Жаброўскіх
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Покрыва Багародзіцы (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 252.
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 135.
- ^ Jelski A. Kamień (4) // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 734.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 511.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 485, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0282-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
|