Перайсьці да зьместу

Ваяводы смаленскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ваявода смаленскі — мясцовы ўраднік у Смаленскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.

Па Люблінскай уніі (1569 год) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў месца пасьля падольскага[1] і перад люблінскім ваяводамі. Ваяводзкі мундзір складаўся з малінавага («кармазыновага») кунтуша, цёмна-сініх («гранатовых») жупана і адваротаў. Для Старадубскага павету — «сапфіровы» кунтуш, залатыя жупан і адвароты.

Намесьнікамі смаленскімі былі:

Васіль Тышкевіч
Павал Ян Сапега

Ваяводамі смаленскімі былі:

Станіслаў Патоцкі
Францішак Ксавэры Сапега
  1. ^ Jelski A. Województwo smoleńskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 342.
  2. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 333.