Мікалаеўшчына (рака)
Выгляд
Мікалаеўшчына | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Стайкаў |
Вусьце | Чарніца |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 12 км |
Мікалаеўшчына — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Чарніцы (басэйн Нёману). Цячэ ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 43 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Камена.
Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Стайкаў, упадае ў Чарніцу за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Малінаўкі. Вадазбор ў межах Менскага ўзвышша[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 391.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.]