Перайсьці да зьместу

Вэнта (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэнта
лет. Venta
Вэнта
Герб Вэнты Сьцяг Вэнты
Дата заснаваньня: 1966
Горад з: 1966
Краіна: Летува
Павет: Шавельскі
Плошча:
  • 3,45 км²
Вышыня: 84 м н. у. м.
Насельніцтва: 2215 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 425
Паштовы індэкс: LT-85330
Геаграфічныя каардынаты: 56°11′30″ пн. ш. 22°42′0″ у. д. / 56.19167° пн. ш. 22.7° у. д. / 56.19167; 22.7Каардынаты: 56°11′30″ пн. ш. 22°42′0″ у. д. / 56.19167° пн. ш. 22.7° у. д. / 56.19167; 22.7
Вэнта на мапе Летувы
Вэнта
Вэнта
Вэнта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вэ́нта (па-летувіску: Venta) — горад у паўночнай Летуве ў Акмянскім раёне Шавельскага павету. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае 3,4 тыс. чалавек. Праз горад цячэ рака Вэнта. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Куршаны — Мажэйкі, а чыгункай Вэнта злучана з Шаўлямі.

Горад узьнік у 1966 годзе пасьля аб’яднаньня двух вёсак Баўска і Пурвы. Вэнта пачала хутка разьвівацца пасьля пабудовы тут цагельнага прадпрыемства. У 1970-х — 1980-х гадах на прадпрыемстве працавала каля 1000 чалавек. Пасьля атрыманьня незалежнасьці Летувы ў 1990 годзе, прадпрыемства сутыкнулася з эканамічнымі цяжкасьцямі, выкліканымі пераходам ад плянавай сыстэмы да вольнага рынку. Прадпрыемства было падзелена на некалькі частак і прыватызавана.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэнта (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў