Перайсьці да зьместу

YouTube

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Youtube»)
YouTube
Слоган Broadcast Yourself
Тып Відэахостынг
Даступныя мовы Беларуская і 71 іншая (2017 г.)
Уладальнік Google (ЗША)
Аўтар Стыў Чэн, Чэд Гёрлі, Джэўэд Карым
Пачатак працы 15 лютага 2005 (19 гадоў таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя неабавязковая
Актуальны стан актыўны
Рэйтынг Alexa 2 (2017 г.)
Мова праграмаваньня Python і Go[d]
Ліцэнзія карыстальніцкае пагадненьне[d][1][2]
youtube.com

YouTube (бел. Ютуб; анг. you + tube — вы + жарг. тэлевізар) — відэахостынг, які надае карыстачам паслугі захоўваньня, дастаўкі й паказу відэа. Карыстачы могуць дадаваць, праглядаць і камэнтаваць тыя або іншыя відэазапісы. Дзякуючы прастаце і выгодзе выкарыстаньня YouTube стаў адным з самых папулярных месцаў для разьмяшчэньня відэафайлаў. На сайце прадстаўленыя як прафэсійна зьнятыя фільмы і кліпы, так і аматарскія відэазапісы, уключаючы відэаблогі.

Кампанія была заснаваная ў лютым 2005 году трыма былымі супрацоўнікамі PayPal ў Сан-Бруна, Каліфорнія. Яны выкарыстоўвалі тэхналёгію Flash Video (FLV), якая дазваляе атрымаць адносна добрую якасьць запісу пры невялікім аб’ёме перадаваемых дадзеных. Праект стаў добрым сродкам забавы, і паводле дадзеных статыстыкі аналітычнай кампаніі Alexa, апярэдзіў паводле папулярнасьці сацыяльную сетку MySpace.

У лістападзе 2006 году была завершаная купля YouTube кампаніяй Google за 1,65 мільярды даляраў. Да куплі YouTube Google меў сэрвіс падобнай скіраванасьці — Google Відэа. Прадстаўнікі Google ня сталі зачыняць яго, а выкарыстоўвалі яго як месца пошуку відэа па ўсіх відэахостынгавых сайтах. У цяперашні час пошук Google Video ўключае і YouTube.

Самае першае відэа на YouTube — 18-сэкундны ролік аматарскай здымкі Джавэда Карыма ў заапарку Сан-Дыега — на YouTube было разьмешчанае 23 красавіка 2005 году а 20:27 па мясцовым часе[3].

На сайце YouTube.com карыстачы могуць запампоўваць відэа ў некалькіх распаўсюджаных фарматах, у тым ліку .mpeg і .avi. YouTube аўтаматычна канвертуе іх у Flash Video (.mp4) з выкарыстаньнем несвабоднага (патэнтаванага) кодэка H. 264, а таксама кодэкаў для фармату WebM, і робіць іх даступнымі для прагляду ў он-лайн.

Захаванае відэа разьмяшчаецца ў кэшы аглядальніка (калі ролік мае вялікі памер, у кэшы можа апынуцца толькі ягоная частка, якая праглядалася апошняй, як правіла гэтага не адбываецца з ролікамі працягласьцю менш за 15 хвілін).

  • у Mozilla Firefox відэа часова захоўваецца ў каталёгу профілю. Кэш даступны па адрасе about:cache.
  • у Internet Explorer відэа часова захоўваецца ў тэчцы Temporary Internet Files ў профілі карыстача (напрыклад, «%USERPROFILE%\Local Settings\Temporary Internet Files\»).
  • у Opera відэа часова захоўваецца ў кэшы профілю ў каталёгу cache4.
  • у Google Chrome відэа часова захоўваецца ў каталёгу (напрыклад, «%USERPROFILE%\Local Settings\Application Data\Google\Chrome\User Data\Default\Cache\»).

Таксама паводле статыстыкі на люты 2012 году за хвіліну на Youtube запампоўваецца 60 гадзін відэа (сакавік 2010 — 24 гадз., лістапад 2010 г. — 35 гадз., травень 2011 г. — 48 гадз.), а за дзень — 86 400 гадзін. Найпрацяглы ролік доўжыцца 596 гадзін.

Існуе дадатак YouTube для Smart TV.

На 2017 год сайт дазваляў праглядаць відэа з улікам месцазнаходжаньня ў 89 дзяржавах, у тым ліку ў Беларусі і ўсіх 5 сумежных дзяржавах:

Адначасна на 2017 год інтэрфэйс сайту падаваўся на 72 мовах, у тым ліку на беларускай з 7 красавіка 2017 году:

Краіна Мова Дата запуску
Сьцяг Аргентыны Аргентына Гішпанская 8 верасьня 2010
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія Аўстралійскі варыянт ангельскай мовы 22 кастрычніка 2007
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь Беларуская[4] 6 кастрычніка 2015
Сьцяг Бразыліі Бразылія Партугальская 19 чэрвеня 2007
Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Ангельская (ірляндзкая) 19 чэрвеня 2007
Сьцяг Канады Канада Канадзкі варыянт ангельскай мовы ды Канадзкі варыянт францускай мовы 6 лістапада 2007
Сьцяг Чэхіі Чэхія Чэская 9 кастрычніка 2008
Сьцяг Францыі Францыя Француская 19 чэрвеня 2007
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Нямецкая 8 лістапада 2007
Сьцяг Ганконгу Ганконг Кантонскі варыянт кітайскай мовы 17 кастрычніка 2007
Сьцяг Ізраілю Ізраіль Іўрыт 16 верасьня 2008
Сьцяг Турэччыны Турэччына Турэцкая 1 кастрычніка 2012
Сьцяг Індыі Індыя Хінгліш ды хіндзі 7 траўня 2008
Сьцяг Італіі Італія Италійская 19 чэрвеня 2007
Сьцяг Японіі Японія Японская 19 чэрвеня 2007
Сьцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя Карэйская 23 студзеня 2008
Сьцяг Мэксыкі Мэксыка Гішпанская 11 кастрычніка 2007
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Нідэрляндзкая 19 чэрвеня 2007
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя Новазэляндзкі варыянт ангельскай мовы 22 кастрычніка 2007
Сьцяг Польшчы Польшча Польская 19 чэрвеня 2007
Сьцяг Расеі Расея Расейская 13 лістапада 2007
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Гішпанская 19 чэрвеня 2007
Сьцяг ПАР Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Паўднёваафрыканскі варыянт ангельскай мовы 17 траўня 2010
Сьцяг Швэцыі Швэцыя Швэдзкая 22 кастрычніка 2008
Сьцяг Тайваня Тайвань Кітайская 18 кастрычніка 2007
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Брытанскі варыянт ангельскай мовы 19 чэрвеня 2007
Сьцяг Украіны Украіна Украінская 1 сьнежня 2010

1 кастрычніка 2015 г. «Гугл» запусьціў сайт дамэне youtube.by (YouTube Беларусь) для карыстальнікаў у Беларусі толькі на расейскай мове інтэрфэйсу замест беларускай (глядзіце Беларусафобія), хоць асноўная старонка Гугла ў Беларусі (google.by) ад пачатку існаваньня ў лютым 2009 году мела беларускамоўную вэрсію. Паводле расейскага падразьдзяленьня ангельскай дасьледчай кампаніі «Тэйлар-Нэльсан-Софрэс»(en) (Лёндан), на час запуску YouTube у Беларусі 64% інтэрнэт-карыстачоў краіны старэйшых за 18 гадоў завітвалі на сайт штомесяц. 27% наведнікаў заходзілі на сайт штодня[5]. Геаграфічная лякалізацыя пад Беларусь без уліку беларускай мовы прывяла да: абмаскальваньня інтэрфэйсу сайту; адкрыцьця на галоўнай старонцы зьместу, які праглядаўся ў Беларусі; пачатку продажу мэтавай рэклямнай плошчы на сайце з улікам рынку Беларусі; наданьня праваўладальнікам Беларусі магчымасьці зарабляць ад разьмяшчэньня рэклямы на старонцы са сваім зьместам[6]. 7 красавіка 2017 году старонка для Беларусі займела беларускамоўную вэрсію[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]