Андгра-Прадэш
| Андгра-Прадэш | |
| тэлугу. ఆంధ్ర ప్రదేశ్, анг. Andhra Pradesh | |
| Гімн | Maa Telugu Thalliki[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Індыя |
| Статус | штат |
| Уваходзіць у | Паўднёвая Індыя[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Гайдэрабад |
| Улучае | 23 акругі |
| Дата ўтварэньня | 1 лістапада 1956 |
| Губэрнатар | Экаду Срынівасан Нарасымган |
| Галоўны міністар | прэзыдэнцкае кіраваньне |
| Афіцыйныя мовы | тэлугу |
| Насельніцтва (2011) | 84 665 533 чал. (5-е месца) |
| Шчыльнасьць | 310 чал./км² |
| Плошча | 275 045 км² (4-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Андгра-Прадэш | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +5:30 |
| Код ISO 3166-2 | IN-AP |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
А́ндгра-Прадэ́ш (па-ангельску: Andhra Pradesh, тэлугу: ఆంధ్ర ప్రదేశ్) — штат на паўднёвым усходзе Індыі. Мяжуе са штатамі Арыса на паўночным усходзе, Тамілнад на поўдні і Карнатака на захадзе, абмываецца Бэнгальскім залівам на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтар — Гайдэрабад. Як і большасьць штатаў Індыі, утвораны ў 1950—1970-х гг. пры падзеле былых правінцыяў Брытанскай Індыі ў межах кампаніі па рэарганізацыі штатаў, мэтаю якой было стварэньне новых штатаў або зьмена межаў старых на моўнай прыкмеце. Асноўнае насельніцтва штату — народ тэлугу, які размаўляе на аднайменнай мове.
2 чэрвеня 2014 году паўночны захад штату вылучаны ў якасьці асобнага штату, стаўшы 29-м штатам Індыі пад назваю Тэлангана (літ. «зямля тэлугу»). У склад новаўтворанага штату трапіў у тым ліку адміністрацыйны цэнтар Андгра-Прадэш места Гайдэрабад, аднак гэты горад выконвацьме функцыю адміністрацыйнага цэнтру адразу абодвух штатаў у часы пераходнага пэрыяду. Па вылучэньні новага штату Андгра-Прадэш страціў мяжу са штатамі Магараштра й Чгатысгарг.
-
Андгра-Прадэш да 2 чэрвеня 2014 году. Белым — штат Тэлангана, вылучаны з Андгра-Прадэш 2 чэрвеня.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |