Перайсьці да зьместу

Opera

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Opera
Распрацоўшчык Opera Software ASA
Апошняя вэрсія 12.15 (04 красавіка 2013 г.; 13 гадоў таму)
Напісаны на C++
АС Ўіндоўз, МакАС, Лінукс, ChromeOS, Андроід, іОС
Тып Ўэб-агляднік
Ліцэнзія Прапрыетарная дармовая з кампанэнтамі адкрытага крынічніку
Афіцыйная старонка opera.com (рас.)

«Опэра» (анг. Opera) — дармовы сеціўны агляднік з крос-плятформавым ядром, створаны кампаніяй «Опэра Софтўэр» (Opera Software ASA).

Працуе ў апэрацыйных сыстэмах Ўіндоўз, МакАС, Лінукс, ChromeOS, Андроід, іОС. Паводле статыстыкі, у ліпені 2026 году Opera займала шостае месца ў сьвеце паводле папулярнасьці і выкарыстоўвалася 1,88% карыстальнікаў[1]. Існуе ў перакладзе й на беларускую мову[2].

На 2024 год у азіральніку «Опэра» існавала магчымасьць выбару «прыватнага вакна», што дазваляла вычышчаць гісторыю наведваньняў аўтаматычна. Таксама «Опэра» мела ўбудаваны пераключальнік-паўзунок «VPN» (віртуальнай прыватнай сеткі) для ўключэньня і выключэньня доступу праз проксі-сэрвэр. Гэта дазваляла праглядаць старонкі, даступныя толькі празь віртуальную прыватную сетку. Такія самыя магчымасьці існавалі ў мабільным выданьні «Опэры» для смартфонаў на апэрацыйных сыстэмах «Андроід» і «іОС»[3].

У красавіку 1994 году навукоўцы дасьледніцкай лябараторыі нарвэскага прадпрыемства, цяпер вядомага як Тэленор, Ён Тэчнер і Хейр Іваршы (па-нарвэску: Geir Ivarsøy) пачалі стварэньне арыгінальнага азіральніка сеціва для настольных кампутараў. Першае выданьне праграмы зьмяшчала аснову для выкарыстаньня ўкладак, якія дазваляюць загружаць і праглядаць адначасова некалькі вэб-старонак у адным вакне браўзэра.

У 2001 годзе Opera пачала падтрымліваць прыладу жэсты мышы, якая палепшыла навігацыю ў сеціве, сыстэму хуткага набору, якая дазваляе хутка адчыняць сайты з галоўнай панэлі браўзэра, і мэханізм сынхранізаваньня.

20 чэрвеня 2006 году пабачыла сьвет дзявятае выданьне браўзэра зь перакладам на 25 моваў[4], дададзеныя падтрымка файлаабмену праз сетку BitTorrent, падтрымка убудоваў, магчымасьць дадаваць пошукавікі[5].

У 2009 годзе браўзэр стаў падтрымліваць сьцісканьне зьместу вэб-старонак, што дазволіла хутчэй іх загружаць. Браўзэр падтрымліваў паштовы кліент, адрасную кнігу, файлаабменную сетку BitTorrent, стужкі навінаў, IRC, кіраваньне запампоўкамі, пратакол бяздротавых праграмаў[6]. У 2009 годзе колькасьць карыстальнікаў «Опэры» дасягнула 40 мільёнаў чалавек, дзякуючы прадусталяванасьці на такіх мабільных прыладах, як сотавыя слухаўкі, смартфоны і кішэнныя кампутары. 1 верасьня 2009 году выйшла Opera 10 зь перакладам на 43 мовы і наступнымі зьменамі:

  1. падтрымка вызначэньня хуткасьці перадачы дадзеных і ў выпадку яе паніжэньня сьціску зьместу вэб-старонкі для хутчэйшага адкрыцьця;
  2. паменшаныя малюнкі вэб-старонак на панэлі з укладкамі пры апусканьні яе ніжняе мяжы;
  3. магчымасьць наладкі панэлі, што адлюстроўвае наведаныя вэб-старонкі;
  4. аўтаматычная загрузка абнаўленьняў;
  5. праверка правапісу на аснове адкрытага слоўніка Hunspell, які падтрымлівае 51 мову[7].

2 ліпеня 2013 году выпушачная вэрсія Opera 15 для Windows ды Mac, у якой былі зробленыя паляпшэньні галоўнай панэлі, дададзеная функцыя Адкрыцьцё, аб’яднаныя радкі ўводу адрасу ды пошуку[8]. 7 кастрычніка 2013 году выпушчаная фінальная вэрсія Opera Desktop 17, якая працавала на рухавіку Chromium/Blink 30[9]. 19 лістапада 2013 году выпушчаная вэрсія Opera 18, якая была распрацаваная сумесна цэнтрамі ў Нарвэгіі ды Польшчы[10]. У вэрсіі Opera 18 была дададзеная падтрымка мікрафону ды камэры, палепшаная наладка пошукавых рухавікоў ды зьявілася магчымасьць рухаць ўкладкі. 28 студзеня 2014 году выпушчаная вэрсія Opera 19, у якой дададзеная панэль закладак, зьявілася магчымасьць усталёўваць шпалеры для браўзэра ды выбіраць пашырэньні да функцыяў браўзэра[11]. 4 сакавіка 2014 году выпушчаная вэрсія Opera 20, у якой зьявілася магчымасьць перасоўваць старокі з галоўнай панэлі на панэль закладак; перасоўваць адчынены сайт на галоўную панэль ды панэль закладак; дададзеныя пункы мэню «галоўная панэль», «адкрыцьцё»; пашыраныя магчымасьці наладжваць галоўную панэль[12].

  1. ↑ Browser Market Share Worldwide (анг.) Statcounter Global Stats Праверана 1 жніўня 2026 г.
  2. ↑  (анг.)Opera Download// Сайт «Opera». Дата доступу: 1 верасьня 2009
  3. ↑ Самы зручны VPN. Расказвае практык // Партал «Наша ніва», 9 студзеня 2022 г. Праверана 15 студзеня 2022 г.
  4. ↑ Jon Tetzchner Your Web, Your Choice: Opera 9 Gives You the Control (анг.). Opera Software. Праверана 23 верасьня 2009 г.
  5. ↑ Jim Rapoza Opera 9 Is Music to eWEEK Labs Ears (анг.). eWeek. Праверана 10 ліпеня 2006 г.
  6. ↑ Браўзэру Opera споўнілася 15 гадоў// Беларускія навіны ІТ. 28 красавіка 2009
  7. ↑ Выйшла фінальная версія Opera 10// Беларускія навіны ІТ. 1 верасьня 2009
  8. ↑ Opera 15. Opera Desktop (анг.). Opera Norway (2 ліпеня 2013).
  9. ↑ Download Opera 17 and experience better browsing on your desktop (анг.). Opera Norway (7 кастрычніка 2013).
  10. ↑ Opera 18 has landed! Download Opera for desktop. (анг.). Opera Norway (19 лістапада 2013).
  11. ↑ Opera 19 is going stable! Download the new Opera desktop browser (анг.). Opera Norway (28 студзеня 2014).
  12. ↑ Opera 20 for desktop now available for download (анг.). Opera Norway (4 сакавіка 2014).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]