Інданэзійская мова
Выгляд
| Інданэзійская мова | |
| Bahasa Indonesia | |
| Ужываецца ў | Інданэзія, Усходні Тымор |
|---|---|
| Рэгіён | Інданэзія |
| Колькасьць карыстальнікаў | 23 млн (2000) |
| Клясыфікацыя | Аўстранэзійскія |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | Інданэзія |
| Рэгулюецца | Badan Pengembangan dan Pembinaan Bahasa |
| Статус: | 1 дзяржаўная[d] |
| Пісьмо | лацінскае пісьмо |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | id |
| ISO 639-2(Б) | ind |
| ISO 639-3 | ind |
Інданэзі́йская мо́ва (па-інданэзійску: Bahasa Indonesia — мова Інданэзіі) — адна з аўстранэзійскіх моваў. Афіцыйная мова (з 1945 г.) і мова міжнацыянальных зносінаў у Інданэзіі. У бытавых зносінах яе выкарыстоўваюць каля 20 млн чалавек. Агульная колькасьць тых, хто валодае мовай у той ці іншай ступені — каля 200 млн. Дыялектаў ня мае.
Інданэзійская мова аформілася ў першай палове XX стагодзьдзя на базе малайскай мовы, якая традыцыйна выкарыстоўвалася ў гэтым рэгіёне як лінгва-франка. Назва «інданэзійская мова» была прынята ў 1928 г. на Кангрэсе моладзі і паступова выцесьніла назву «малайская мова». Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту.
| Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |