Перайсьці да зьместу

Італьянская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Італійская мова»)
Запыт «Італійская мова» перанакіроўваецца сюды. Пра галіну моваў у складзе індаэўрапейскае сям'і глядзіце артыкул «Італійскія мовы».
Італьянская
Italiano
Ужываецца ў Італіі і 29 іншых краінах
Рэгіён Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 70 млн.
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Раманскія
  Заходнераманскія
     Італьянская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Італіі, Швайцарыі, Сан-Марына, Ватыкане, Эўрапейскім Зьвязе, рэгіёнах Славеніі і Харватыі
Рэгулюецца Accademia della Crusca
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо італьянскі альфабэт[d] і лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 it
ISO 639-2(Б) ita
ISO 639-2(Т) ita
ISO 639-3 ita
SIL ITA

Італья́нская мова — адна з раманскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Афіцыйная мова Італіі, Сан-Марына, Ватыкану (побач з лацінскай), Швайцарыі (побач зь нямецкай, францускай і рэтараманскай), а таксама некаторых прылеглых рэгіёнаў Славеніі і Харватыі, дзе ёсьць італьянскія мяншыні. Карыстаецца лацінскім пісьмом.

На італьянскай мове гаворыць каля 70 млн чалавек, большасьць якіх жыве ў Італіі. Літаратурная мова заснаваная галоўным чынам на тасканскіх дыялектах і ўяўляе сабой нешта паміж паўднёвымі дыялектамі і паўночнымі галісыйска-раманскімі.

Да прызнаных дыялектаў італьянскай мовы належаць тасканскі, п’емонцкі, сардынскі, абруцкі, апульскі, ляцыйскі, умбрыйскі, маркіджанскі, чыкалянска-рыятонска-акуальскі, маліскі і іншыя. Акрамя гэтага, можна казаць пра дыялект у дачыненьні да гаворкі кожнага гораду.

Італьянская мова ўзьнікла ў працэсе паступовага разьвіцьця гутарковай (вульгарнай) лаціны. Першыя тэксты, якія былі названыя італьянскамоўнымі, адносяцца да 9 стагодзьдзя. Упершыню італьянская мова была фармалізаваная ў 14 стагодзьдзі ў працах Дантэ Аліг'еры, які зьмяшаў паўднёваітальянскія дыялекты з сваёй роднай тасканскай гаворкай.

A a /a/
B bi /б/
C ci (/чы/) /к/ ці /ч/
D di /д/
E è,é /э/
F effe /ф/
G gi (/джы/) /ґ/ ці /дж/
H acca не вымаўляецца
I i /i/ ці /й/
J i lunga выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
K kappa выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
L elle /л/
M emme /м/
N enne /н/
O ò,ó /o/
P pi /п/
Q qu /к/
R erre /р/
S esse /с/ ці /з/
T ti /т/
U u /у/
V vu (vi) /в/
W doppia vu выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
X ics /кс/
Y ipsilon выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
Z zeta /ц/ ці /дз/