Суахілі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Суахілі
Swahili, Kiswahili
Ужываецца ў Танзаніі, Кеніі, Уганьдзе, Руаньдзе, Бурундзі, Конга, Самалі, Мазамбіку, на Каморскіх выспах
Колькасьць карыстальнікаў 5—10 млн — родная мова, каля 80 млн — другая мова
Клясыфікацыя

нігера-кангалескія мовы
 мовы банту

  суахілі
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Кеніі, Уганьдзе, Танзаніі
Рэгулюецца Baraza la Kiswahili la Taifa (Танзанія)
Код мовы
ISO 639-1 sw
ISO 639-2(B) swa
ISO 639-2(T) swa

Суахілі (на суахілі: Kiswahili) — мова групы банту, якая ўжываецца ва ўсходняй Афрыцы. Суахілі выкарыстоўвае лацінскае пісьмо, прынесенае місіянэрамі ў XIX стагодзьдзі. Адна з найбольш значных і распаўсюджаных моваў у Афрыцы. Суахілі выконвала аддаўна ролю «лінгва франка» для народаў Усходняй Афрыкі. Каморская мова, на якой размаўляюць на Каморскіх астравах, часам лічыцца дыялектам суахілі, аднак спэцыялісты клясыфікаюць яе асобнай мовай.

Ацэначная колькасьць носьбітаў суахілі шырока вар’іруецца ад 50 млн да больш за 100 млн чалавек. Суахілі зьяўляецца нацыянальнай мовай чатырох краінаў — Танзаніі, Кеніі, Уганды і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Суахілі таксама зьяўляецца адной з працоўных моваў афрыканскага зьвязу і афіцыйна прызнана ў якасьці агульнапрынятай мовы Ўсходне-Афрыканскай супольнасьці.

Суахілі зазнала значны ўплыў арабскае мовы, што зьвязана з важнай роляй арабскіх гандляроў у рэгіёне. Напрыклад, слова kitabu («кніга») паходзіць ад арабскага слова كتاب («kitābu»). Тым ня менш, формай множнага ліку слова «кнігі» на суахілі зьяўляецца vitabu, такім чынам маючы граматыку банту, у якой прэфікс ki- адзіночнага ліку перацякае ў прэфікс vi- для множнага ліку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Суахілісховішча мультымэдыйных матэрыялаў