Ліман (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ліман
укр. Лиман
Залізничний вокзал м. Лиман після реставрації.jpg
Kr lym s.png Флаг Лимана.png
Герб Ліману Сьцяг Ліману
Дата заснаваньня: 1667
Горад з: 1938
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Ліманская меская рада
Плошча: 18,2 км²
Вышыня: 107 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: Red Arrow Down.svg 23 307 чал.
шчыльнасьць: 1280,6 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 6261
Паштовыя індэксы: 84400—84409
КОАТУУ: 1413300000
Геаграфічныя каардынаты: 48°59′7″ пн. ш. 37°48′40″ у. д. / 48.98528° пн. ш. 37.81111° у. д. / 48.98528; 37.81111Каардынаты: 48°59′7″ пн. ш. 37°48′40″ у. д. / 48.98528° пн. ш. 37.81111° у. д. / 48.98528; 37.81111
Ліман на мапе Ўкраіны
Ліман
Ліман
Ліман
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Ліманская мескрада

Ліма́н (па-ўкраінску: Лиман), у 1925—2016 гадах — Красны Ліман) — места абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, цэнтар Ліманскага раёну. Разьмешчанае за 136 кілямэтраў ад Данецку. Тэрыторыя — 20 км². Насельніцтва — 23 тыс. мяшканцаў (2011).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаванае ў 1667 року казакамі Ізюмскага полку як паселішча пры вартавых вежах паблізу Торскай фартэцыі (цяпер места Славянск). У 1825 Ліман быў ператвораны ў вайсковае паселішча, з 1857 жыхароў перавялі ў разрад дзяржаўных сялянаў. У 1911 побач зь местам была пракладзена чыгуначная каляя ды збудаваная станцыя. У 1925 паселішча перайменаванае на Красны Ліман, у 1938 прысвоены статус места.

Паводле зьвестак на 1864 рок ва ўласьніцкай слабадзе Ліман Ізюмскага павету Харкаўскай губэрні жылі 2622 асобы (1470 мужчынскай стаці і 1152 — жаночай), налічвалася 512 дваровых гаспадарак, існавала праваслаўная царква, адбываліся 2 штогадовыя кірмашы[1].

У 1885 у колішняй дзяржаўнай слабадзе Папоўскай воласьці мешкалі 3503 асобы, налічвалася 587 дваровых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, 2 пастаялыя двары, 2 крамы, адбываліся 2 кірмашы на рок[2].

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць працаздольнага насельніцтва занятая на чыгунцы і ў аграпрамысловым комплексе.

Станцыя Красны Ліман, лякаматыўнае ды вагоннае дэпо, дыстанцыя каляі, сыгналізаціі, сувязі і вылічальнай тэхнікі, грамадзкія пабудовы, дарожныя электрамэханічныя майстэрні, чыгуначная машынная станцыя № 10, рэйказварны цягнік № 6, будаўніча-мантажны цягнік № 181 — галоўныя чыгуначныя прадпрыемствы, складальнікі Ліманскага чыгуначнага вузла. Рэйказварны цягнік № 6 зьдзяйсьняе зварныя апэрацыі ды апэрацыі па апрацоўцы каляі.

Другое месца па значнасьці займае аграпрамысловы комплекс. Агулам у раёне налічваецца 74 фэрмэрскія гаспадаркі, 15 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У раёну закупляюць сланечнікавы алей і сам сланечнік прадпрыемствы Данецкай і Харкаўскай абласьцей. Асноўныя паказьнікі дзейнасьці прадпрыемстваў АПК: агульная плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў — 69,1 тыс. га, у тым ліку ніваў — 51,3 тыс. га; штогадовыя плошчы пасеву зернавых — 19,0 тыс. га, сланечніка — 6,1 тыс. га.

Ураджэнцы і жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Харьковская губернія. Списокъ населенныхъ мѣстъ по свѣдѣніямъ 1864 года, томъ XLVI. Изданъ Центральнымъ статистическимъ комитетомъ Министерства Внутренних Дѣлъ. СанктПетербургъ. 1869 — XCVI + 209 с.
  2. ^ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. По данным обслѣдованія, произведеннаго статистическими учрежденіями Министерства Внутренних Дѣл, по порученію Статистическаго Совѣта. Изданіе Центральнаго Статистическаго Комитета. Выпускъ III. Губерніи Малороссійскія и Юго-Западныя. СанктПетербургъ. 1885. — V + 349 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ліман (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў