Анатоль Федарук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Федарук
Дата нараджэньня 1 красавіка 1939(1939-04-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 жніўня 2022(2022-08-11) (83 гады)
Месца вучобы
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра батаніка, дэндралогія[d], садова-паркавае мастацтва[d] і гісторыя культуры[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d]
Узнагароды

Анатоль Федару́к[1] (1 красавіка 1939, в. Хабы, Берасьцейскі раён — 11 жніўня 2022[2]) — беларускі навуковец ў галіне геабатанікі, інтрадукцыі расьлін і садова-паркавага мастацтва. Доктар біялягічных навук (1991), прафэсар (1995).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут (1961). У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю[3]. 3 1970 году ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, з 1976 — у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН (загадчык лябараторыі, намесьнік дырэктара), з 1992 году ў Беларускім пэдагагічным унівэрсытэце (загадчык катэдры).

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковыя працы па інтрадукцыі і акліматызацыі расьлін, праблемах культурфітацэнозаў, папуляцый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкаратыўных расьлін і садова-паркавага мастацтва.

Але найбольшую славу і вядомасьць яму прынесьлі працы па старажытных парках і сядзібах Беларусі, якія сталі клясычнымі ў сваёй галіне і без якіх не абыходзіцца ніводзін сур’ёзны гісторык ці экскурсавод. Галоўныя працы ў гэтай галіне: «Садово-парковое искусство Белоруссии» (1989), "Старинные усадьбы Минского края (2000); "Старинные усадьбы Берестейщины (2006).

Выбраная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Интродуцированные деревья и кустарники западной части Белоруссии / А. Т. Федорук; Пад рэд. Івана Юркевича. — Мн., БГУ, 1972. — 192 с.
  • Ботаническая география. Полевая практика. — Мн., БГУ, 1976. — 224 с.
  • Древесные растения садов и парков Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1980. — 208 с.
  • Жыццёвыя формы раслін: вуч. дап. па экалогіі. — Мн., 1996. — 63 с.
  • Старинные парки Белоруссии: Инвентаризация, стилевые особенности, сохранение и функциональное использование. — Мн.: Полымя, 1985. — 95 с.
  • Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — 247 с.
  • Старинные усадьбы Минского края. — Мн.: Полифакт. — Лекция, 2000. — 416 с.
  • Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: БелЭн, 2006. — 2-е изд. — 576 с.
  • Экология: учебное пособие. — Мн.: Выш. шк., 2010. — 426 с.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16.
  2. ^ Памёр Анатоль Федарук, Наша Ніва, 12-08-2022
  3. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. Федарук Анатоль Тарасавіч.
  • Федарук Анатоль Тарасавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с, іл. — 10 000 ас. — С. 194

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]