6 ліпеня
Выгляд
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
6 лі́пеня — 188-ы дзень году (187-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 179 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1253 — вялікі князь літоўскі Міндоўг каранаваны ў Наваградку
- 1651 — Паўстаньне Хмяльніцкага: перамога войска ВКЛ над казакамі ў ІІ бітве пад Лоевам
- 1786 — даляр зрабіўся нацыянальнай валютай ЗША
- 1923 — набыла моц 1-я Канстытуцыя СССР
- 1947 — адбыўся Першы зьезд беларусаў у Остэргофэне (Нямеччына) і выбары Беларускага нацыянальнага камітэту (БНК). У яго ўвайшлі: Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля і іншыя.
- 1957 — першая сустрэча Джона Ленана і Пола Макартні
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1611 — Цэцылія Рэната Габсбург, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Ўладзіслава Вазы
- 1793 — Якаб дэ Кемпэнар, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1799 — Майкл Томас Бас, брытанскі півавар, чалец Палаты абшчынаў Вялікабрытаніі
- 1796 — Мікалай I, расейскі імпэратар
- 1851 — Янка Лучына, беларускі паэт
- 1898 — Томас Оліў Мэбат, амэрыканскі прафэсар і дасьледчык літаратуры, шырока вядомы сваімі дасьледваньнямі па Эдгару Алану По
- 1905 — Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, вучоны, грамадзкі дзяяч
- 1907 — Фрыда Калё, мэксыканская мастачка
- 1921 — Аляксандар Доўбік, беларускі праваабаронца, палітычны вязень у СССР, настаўнік
- 1927 — Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак-жывапісец
- 1937 — Пятро Драчоў, беларускі графік
- 1940 — Нурсултан Назарбаеў, прэзыдэнт Рэспублікі Казахстан
- 1946:
- Джордж Буш малодшы, 43-і прэзыдэнт ЗША
- Сыльвэстэр Сталонэ, амэрыканскі актор, рэжысэр, сцэнарыст і прадусар італьянскага паходжаньня
- 1951 — Джэфры Раш, аўстралійскі кіна- і тэатральны актор
- 1952 — Гілары Мэнтэл, брытанская пісьменьніца й літаратурны крытык
- 1977 — Максім Мірны, беларускі тэнісіст
- 1978 — Уладзімер Карыцька, беларускі футбаліст
- 1981 — Раман Шырокаў, расейскі футбаліст
- 1984 — Сэбастыян Лярсан, швэдзкі футбаліст
- 1990 — Ігар Кузьмянок, беларускі футбаліст, абаронца
- 1990 — Магае Гуе, францускі і сэнэгальскі футбаліст, гуляе на пазыцыі нападніка
- 1997 — Аляксандар Александровіч, беларускі футбаліст, паўабаронца
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1249 — Аляксандар II, кароль Шатляндыі
- 1415 — Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч
- 1751 — Ян Фрыдэрык Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1711—1712) і троцкі (1716—1735), канцлер вялікі літоўскі (з 1735)
- 1770 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны й рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы
- 1796 — Адам Станіслаў Нарушэвіч, рымска-каталіцкі дзяяч, вялікалітоўскі філёляг, гісторык, перакладчык, паэта і пісьменьнік
- 1820 — Франц Ёган Ёзэф фон Райлі, аўстрыйскі выдавец, картограф і пісьменьнік
- 1893 — Гі дэ Мапасан, францускі пісьменьнік, аўтар многіх знакамітых аповядаў, раманаў і аповесьцяў
- 1934 — Нестар Махно, кіраўнік сялянскага паўстанцкага руху, 1918—1921 гадоў ва Ўкраіне
- 1962 — Ўільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- 1974 — Уладзімер Корш-Саблін, савецкі беларускі кінарэжысэр, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага кіно
- 1975:
- Лаўрэнці Абэцэдарскі, гісторык
- Ота Скарцэні, найвядомейшы нямецкі дывэрсант; обэрштурмбанфюрэр СС, які праславіўся ў гады Другое сусьветнае вайны сваімі пасьпяховымі спэцапэрацыямі — вызваліў зь вязьніцы Мусаліні
- 2005 — Клёд Сымон, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай узнагароды
- 2008 — Рамуальд Кропат, польскі кінаапэратар
- 2008 — Нона Мардзюкова, савецкая і расейская кінаакторка, ляўрэат Сталінскай прэміі, Народная артыстка СССР
- 2009 — Васіль Аксёнаў, савецкі, амэрыканскі і расейскі пісьменьнік, сцэнарыст, кінадраматург.
- 2017 — Міхаіл Сьпірыдонаў, беларускі гісторык
- 2020 — Эньё Марыконэ, італьянскі кампазытар, дырыгент