Перайсьці да зьместу

Яраслаў Клімуць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаў Клімуць
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 студзеня 1940 г.
Памёр 18 чэрвеня 2022 г.
Дзеці Лада Яраславаўна Клімуць[d] і Жанна Яраславаўна Клімуць[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца
Узнагароды

Яраслаў Іванавіч Клімуць (10 студзеня 1940, в. Вострава, Ваўкавыскі раён, Беластоцкая вобласьць - 18 чэрвеня 2022) — беларускі літаратуразнаўца.

нарадзіўся 10 студзеня 1940 году ў в. Вострава Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці.

У 1959—1962 гадох служыў у войску, у 1962—1967 гадох вучыўся ў на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту па спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура. Расейская мова і літаратура». У 1972—1977 гадох навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. З 1975 году пачаў працаваць старшым выкладчыкам катэдры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Якуб Колас і расейская савецкая паэзія». З 1982 году дацэнт. З 1986 году па 2000 год — дэкан філялягічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту[1]. Пазьней працаваў дацэнтам на катэдры ангельскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова.

Дачка Лада — кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова[2]; дачка Жа́на — супрацоўніца Магілёўскага абласнога краязнаўчага музэю[3].

Сфэра навуковых інтарэсаў — тэорыя літаратуры, гісторыя беларускае літаратуры і літаратурнай крытыкі, супастаўляльнае літаратуразнаўства, краязнаўства[4]. Дасьледчык творчасьці Якуба Коласа[5]. Мае больш за 150 навуковых і вучэбна-мэтадычных публікацыяў.

Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1996 году.