Ізюм
| Ізюм | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Харкаўская | ||||
| Першыя згадкі | 1571 | ||||
| Дата заснаваньня | 1681 | ||||
| Горад з | 1685 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 43,6 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 67 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 49°11′45″ пн. ш. 37°16′49″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 51 934 чал. (2012)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-5743 | ||||
| Паштовыя індэксы | 64300–64318 | ||||
| КОАТУУ | 6310400000 | ||||
| Сайт | city-izyum.gov.ua (укр.) | ||||
| Ізюм на мапе Ўкраіны Ізюм | |||||
Ізю́м (па-ўкраінску: Ізюм) — места ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны. Плошча 43,6 км². Насельніцтва — 25 тыс. чал. (травень 2024)[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ізюм пад назвай «Ізюм сакма» згадваецца ў 1571 годзе. З 1682 года вядомы як Ізюмскі акоп. У 1688—1765 — Ізюмскі Слабадзкі полк. У 1765 — правінцыйны горад, а ў 1780 годзе — пры стварэньні намесьніцтва — павятовы горад.
Падчас ўварваньня Расеі ва Ўкраіну з 28 лютага 2022 году горад знаходзіўся ў становішчы, блізкім да аблогі. У сакавіку расейскія войскі зьдзяйсьнялі масаваныя абстрэлы Ізюму, што выклікала гуманітарную катастрофу: у горадзе не было электраэнэргіі, газу, ацяпленьня, каналізацыі, лекаў і мабільнай сувязі[3][4].
1 красавіка горад быў узяты пад кантроль расейскай арміяй[3][5]. 14 траўня ўкраінскія войскі перайшлі ў контранаступ ў бок Ізюму з заходняга напрамку, але ён быў спынены[6][7]. Вызвалены 10 верасьня падчас новага наступу УСУ[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| 1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2012 |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 13 108 | 12 000 | 35 000 | 17 595 | 61 603 | 60 515 | 60 615 | 64 334 | 51 934 |
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікалай Пінігін (нар. 1957) — беларускі рэжысёр
- Леў Ходскі (нар. 1924) — беларускі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Чисельність наявного населення України на 1 січня 2012 року, Київ-2012 (rar) — Державний комітет статистики України
- ↑ https://www.pravda.com.ua/articles/2024/05/26/7457654/index.amp
- 1 2 'We tried not to watch' - escapees recount terror of Russian-occupied Izyum. BBC (2022-05-08). Архіўная копія ад 2022-05-11 г.
- ↑ Ключ к Донбассу. Как выживали люди в Изюме, пока российская армия месяц штурмовала город. BBC (2022-04-22). Архіўная копія ад 2022-05-13 г.
- ↑ Украинская армия освободила часть Киевской области, Россия захватила Изюм. Главное за 37-й день войны 1 апреля 2022 г.
- ↑ The Russia-Ukraine War 100 days in — Riddle Russia
- ↑ Украинские силы перешли в контрнаступление на Изюмском направлении. Голос Америки (2022-05-14). Архіўная копія ад 2022-05-15 г.
- ↑ Мінабароны Расіі патлумачыла, што адбываецца пад Ізюмам, Наша Ніва, 10-09-2022