Джон Клаўзэр
Выгляд
Джон Клаўзэр | |
| па-ангельску: John Francis Clauser | |
| Дата нараджэньня | 1 сьнежня 1942 (83 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | фізык |
| Навуковая сфэра | квантавая фізыка |
| Месца працы | |
| Навуковы кіраўнік | Patrick Thaddeus[d] |
| Узнагароды | |
| Сайт | johnclauser.com (анг.) |
Джон Фрэ́нсіс Кла́ўзэр (па-ангельску: John Francis Clauser; нар. 1 сьнежня 1942 году) — амэрыканскі фізык, вядомы сваім унёскам у пачатак квантавай мэханікі, у прыватнасьці, няроўнасьці КГШГ[2]. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі 2022 году.
Клаўзэр прысьвяціў вялізную частку свайго жыцьця таму, каб даказаць, што часьціцы насамрэч не ўтрымліваюць ніякай сакрэтнай інфармацыі[3]. У кастрычніку 2022 году быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй ў галіне фізыкі, сумесна з Аленам Аспэ і Антонам Цайлінгерам за выдатную працу, зьвязаную з экспэрымэнтамі з заблытанымі фатонамі, выявіўшы парушэньне няроўнасьцях Бэла, а таксама за разьвіцьцё квантавай інфармацыі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 6 7 https://www.johnclauser.com/_files/ugd/36ef59_922d07980ad048e8a15998bfabf5b1dc.pdf
- ↑ «John F. Clauser». American Institute of Physics.
- ↑ «„Квантавая заблытанасць“: за што тройцы навукоўцаў далі Нобелеўскую прэмію па фізіцы». Наша Ніва.
- ↑ «Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі за дасьледаваньні квантавай мэханікі». Радыё Свабода.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт.
- Профіль на бачыне Нобэлеўскага камітэту.