Перайсьці да зьместу

Ліз Трас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліз Трас
па-ангельску: Mary Elizabeth Truss
15 ліпеня 2014 — 13 ліпеня 2016
Папярэднік Оўэн Патэрсан[d]
Наступнік Андрэа Лідсам[d]
14 ліпеня 2016 — 11 чэрвеня 2017
Папярэднік Майкл Гоўв[d]
Наступнік Дэйвід Лідынгтан[d]
14 ліпеня 2016 — 11 чэрвеня 2017
Папярэднік Майкл Гоўв[d]
Наступнік Дэйвід Лідынгтан[d]
8 чэрвеня 2017 — 6 лістапада 2019
7 траўня 2015 — 3 траўня 2017
6 траўня 2010 — 30 сакавіка 2015
11 чэрвеня 2017 — 24 ліпеня 2019
Папярэднік Дэйвід Гок[d]
Наступнік Рышы Сунак
12 сьнежня 2019 — 30 траўня 2024
з 2014
10 верасьня 2019 — 6 верасьня 2022
Наступнік Надгім Загаві[d]
24 ліпеня 2019 — 15 верасьня 2021
Папярэднік Ліям Фокс[d]
24 ліпеня 2019 — 15 верасьня 2021
Папярэднік Ліям Фокс[d]
15 верасьня 2021 — 6 верасьня 2022
Папярэднік Домінік Рааб[d]
Наступнік Джэймз Клевэрлі[d]
5 верасьня 2022 — 24 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Наступнік Рышы Сунак
6 верасьня 2022 — 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Наступнік Рышы Сунак
6 верасьня 2022 — 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Наступнік Рышы Сунак
6 верасьня 2022 — 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Наступнік Рышы Сунак
6 верасьня 2022 — 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Борыс Джонсан
Наступнік Рышы Сунак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 26 ліпеня 1975(1975-07-26)[1] (49 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Г’ю О’Ліры[d][5][6]
Бацька: Джон Кенэт Трас[d][1]
Маці: Priscilla Mary Grasby[d][7]
Адукацыя:
Выява аўтографу

Элізабэт Мэры «Ліз» Трас (па-ангельску: Elizabeth Mary «Liz» Truss; нар. 26 ліпеня 1975, Оксфард) — брытанская палітыкіня, міністарка замежнага гандлю (2019—2021), міністарка замежных справаў (2021—2022). Прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі з 6 верасьня 2022 па 25 кастрычніка 2022 году. Пратрымалася на пасадзе толькі 50 дзён, што сталася рэкордам ажно з XIX стагодзьдзя ў брытанскае гісторыі[8].

Міністарка навакольнага асяродзьдзя, харчаваньня і сельскай гаспадаркі ў першым і другім кабінэтах Дэйвіда Кэмэрана (2014—2016), міністарка юстыцыі і першая ў гісторыі жанчына-лорд-канцлерка ў першым кабінэце Тэрэзы Мэй (2016—2017). Міністарка замежнага гандлю (2019—2021), міністарка замежных справаў (2021—2022).

Пасада прэм’ер-міністру

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля адстаўкі Борыса Джонсана з пасадаў прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі і лідэра Кансэрватыўнай партыі стала адным з асноўных прэтэндэнтаў на вакантныя пасады. 20 ліпеня 2022 году разам з Рышы Сунакам выйшла ў фінал галасаваньня за пасаду прэм’ер-міністра.

5 верасьня 2022 году ў Лёндане абвесьцілі вынікі агульнанацыянальнага галасаваньня на выбарах кіраўніка Кансэрватыўнай партыі, пераможца якіх аўтаматычна павінен быў стаць кіраўніком ураду. Міністарка замежных справаў Вялікай Брытаніі Ліз Трас перамагла міністра фінансаў Рышы Сунака на выбарах, на якіх галасавалі толькі сябры Кансэрватыўнай партыі. Трас набрала больш за 57% галасоў, Сунак — больш за 42%[9].

У сваёй прамове пасьля выбараў Трас заявіла, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі стане першым, каму яна патэлефануе на пасадзе прэм’ер-міністаркі. Калі Трас узначальвала МЗС Вялікай Брытаніі, ведамства ўвяло самыя строгія санкцыі супраць Расеі. Таксама Трас плянавала працаваць з хаўрусьнікамі па «Групе сямі» дзеля павелічэньня вайсковай і гуманітарнай дапамогі Ўкраіне. Трас паабяцала зьнізіць падаткі, а менавіта адмяніць уведзеныя або заплянаваныя якраз ейным супэрнікам, міністрам фінансаў Рышы Сунакам, павышэньне падатку на ахову здароўя і карпаратыўнага падатку.

Журналісты часта зьвяртаюць увагу на драматычны пералом палітычных перакананьняў, пройдзены Трас — у юнацтве яна пад уплывам маці, якая працавала мэдычнай сястрой і настаўніцай, удзельнічала ў маніфэстацыях супраць палітыкі Маргарэт Тэтчэр[10]. Вылучэньне кандыдатуры Трас на выбары ў Палату абшчынаў выклікала ў свой час моцны супраціў з боку найбольш кансэрватыўна скіраваных праціўнікаў мадэрнізатарскай палітыкі Дэйвіда Кэмэрана ў партыі, якім журналісты газэты The Mail on Sunday далі мянушку Turnip Taliban, гэта значыць «Талібан балваноў». У момант атрыманьня свайго першага міністэрскага партфэлю ў 2014 годзе Трас стала самай маладой жанчынай-міністрам Вялікабрытаніі за ўсю гісторыю.

У 2000 годзе Элізабэт трас выйшла замуж за фінансавага дырэктара Г’ю О’Ліры, пасьля ў сям’і зьявіліся дзьве дачкі[11], Фрэнсіс у 2006 годзе і Лібэрці у 2008 годзе[12].

У чэрвені 2005 году была выкрытая сувязь, якая доўжылася 18 месяцаў, Элізабэт Трас зь ейным палітычным настаўнікам і дэпутатам Маркам Філдам. У выніку шлюб дэпутата быў зруйнаваны, але Трас пашчасьціла, бо яна здолела пераканаць мужа, што ён ёсьць бацькам старэйшай дачкі, і захавала сям’ю[13]..

  1. ^ а б в г д е ё ж з Who's who (брыт. анг.)(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  2. ^ а б https://www.express.co.uk/news/politics/1638643/liz-truss-royal-family-lib-dem-conservative-leadership-2022-next-prime-minister-spt
  3. ^ а б LittleSis — 2009.
  4. ^ а б https://www.workwithdata.com/person/elizabeth-truss-1975
  5. ^ https://www.theguardian.com/politics/2022/sep/05/pizza-nights-and-sleepovers-how-liz-truss-children-may-cope-with-life-at-no-10
  6. ^ Landler M. A Hawkish Diplomat Takes Control, Facing Hard Times and Johnson’s Ghost (анг.) — 2022.
  7. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  8. ^ «A goodbye speech and a meeting with the King: Here’s what’s happening today — and when». Sky News.
  9. ^ У Вялікай Брытаніі назвалі пераемніцу прэм’ер-міністра Борыса Джонсана, Радыё Свабода, 5-09-2022.
  10. ^ Anna Isaac (2021-03-30) Liz Truss: Britain’s new Iron Lady. PoliticoПраверана 2021-12-01 г. Архіўная копія ад 2021-12-01 г.
  11. ^ Andy McSmith (2014-07-18) Liz Truss: Conqueror of the Turnip Taliban. Independent. Праверана 2016-02-21 г. Архіўная копія ад 2022-06-08 г.
  12. ^ Alice Fuller, Danni Scott (2022-07-14) 'HAPPILY MARRIED' Who is Liz Truss’s husband Hugh O’Leary?. The Sun. Праверана 2022-08-11 г. Архіўная копія ад 2022-08-11 г.
  13. ^ Andy McSmith (2014-07-25) A political affair: We profile cabinet minister Liz Truss. Belfast Telegraph. Праверана 2022-08-11 г. Архіўная копія ад 2016-11-04 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]