Леанід Шварцман
Леанід Шварцман | |
Дата нараджэньня | 30 жніўня 1920 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 ліпеня 2022 (101 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак-мультыплікатар, кінарэжысэр, рэжысэр, мастак-пастаноўца |
Жанры | мультыплікацыя |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0796067 |
Леанід Аронавіч Шварцман (30 жніўня 1920, Менск — 2 ліпеня 2022[1]) — савецкі і расейскі рэжысэр-мультыплікатар і мастак мультыплікацыйнага кіно. Працаваў пераважна з рэжысэрамі Львом Атаманавым, Раманам Качанавым, Іванам Уфімцавым, Іванам Аксенчуком. Народны мастак Расейскай Фэдэрацыі (2002). Ляўрэат Прэміі Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (2017).
Зрабіў вялікі ўклад у разьвіцьцё савецкай і расейскай анімацыі. Фільмы, над якімі працаваў мастак, складаюць аснову залатой калекцыі: «Пуньсовенькая кветачка», «Залатая антылёпа», «Сьнежная каралева», «Рукавічка», «Кракадзіл Гена», «Чабурашка», «Шапакляк», сэрыі фільмаў «38 папугаяў» і «Кацяня па імі Гаў».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Менску ў сям’і бугальтара Арона Нахманавіча Шварцмана, ураджэнца Вільні, і хатняй гаспадыні Рахіль Саламонаўны Шварцман, якая было родам зь Менску. У сям’і гаварылі на ідышы. Акрамя Леаніда, у Шварцманаў былі таксама сын Навум і дачка Эта. Бацька Леаніда Аранавіча памёр ў 1934 годзе, яго зьбіла машына. Падлеткам пераехаў у Ленінград, дзе ўжо пасялілася яго старэйшая сястра. Маці Леаніда Арановіч (ён перавёз яе туды перад Вялікай Айчыннай вайной[2]) загінула ў 1942 годзе падчас блякады Ленінграду.
Сам Леанід у час Вялікай Айчыннай вайны Шварцман працаваў токарам на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе, а зь лістапада 1941 году, калі завод эвакуявалі — на танкавым заводзе ў Чэлябінску.
У 1945 годзе прыехаў у Маскву, паступіў ва Ўсерасейскі дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі імя С. А. Герасімава (УДІК).
З 1948 году працаваў на кінастудыі «Саюзмультфільм»[2], у 1951 годзе скончыў УДІК з дыплёмам мастака-пастаноўшчыка мультфільмаў, у тым жа годзе працаваў як мастак-пастаноўшчык у суаўтарстве з Аляксандрам Вінакуравым, з 1963 году пачаў працаваць самастойна, а з 1975 — як рэжысэр.
У якасьці мастака-пастаноўшчыка Шварцман працаваў над мультфільмамі «Аленькая кветачка», «Залатая антылёпа», «Сьнежная каралева», «Кацяня па імені Гаў», «Дзядзька Сьцёпа — міліцыянэр», «Рукавіца», чатырма мультфільмамі пра Кракадзіла Гену і «38 папугаяў». Многія з гэтых карцін былі адзначаны прызамі міжнародных фэстываляў.
Шварцман стварыў аблічча аднаго з самых вядомых пэрсанажаў савецкай анімацыі — Чабурашкі. Ён таксама вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і клясычных літаратурных твораў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ордэн Аляксандра Неўскага
- Мэдаль «За абарону Ленінграду»,
- Заслужаны мастак РСФСР (1981),
- Народны мастак Расейскай Фэдэрацыі (2002).
- прыз «За ўклад у прафэсію»
- ляўрэат прэміі «Галівуд — дзецям» Дзіцячага фонду Одры Хэпбёрн.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памёр класік савецкай мультыплікацыі, стваральнік Чабурашкі і ўраджэнец Мінска, Intex-press, 2-07-2022
- ^ а б Волонихин И. «Шапокляк — это полный антипод моей тещи» // Огонек. — 2020. — № 30 — 34. — С. 49.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абрамова Н. Н. Классик по имени Лёля в стране Мультипликации. — М.: Ключ-С, 2010. — 164 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-93136-132-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Леанід Шварцман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Шварцман Леонид (Израиль) Аронович — Аниматор.ру
- Выставка «Шварцман, который нарисовал Чебурашку» 15.04.2011
- Шварцман, который нарисовал Чебурашку. Первая полномасштабная ретроспективная выставка Народного художника РФ Леонида Ароновича Шварцмана, приуроченная к его 90-летнему юбилею
- Вождь кукольного пролетариата
- 38 попугаев и ещё одно крылышко Лариса Малюкова «Новая газета» 30.06.2003
- Интервью с Леонидом Шварцманом Капков С. «ГАЗЕТА» 11.07.2004
- Как я нарисовал Чебурашку Архівавана 15 лютага 2017. Олег Матвеев «Мослента.ру» 12.05.2015
- Maya Balakirsky Katz, «Tropical Russian Bears: Jews and Soviet Animation during the Cold War» Images: A Journal of Jewish Art and Visual Culture 8 (2015): 1-25.
- Леонид Шварцман: «Авторство Чебурашки я доказать не смог»