Natus Vincere (Counter-Strike)
Natus Vincere: Counter-Strike | |
Na`Vi | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Заснаваны | 2009 год |
Мэнэджар | Аляксандар Каханоўскі |
Спонсары | |
Падразьдзелы | Counter-Strike:Global Offensive |
Вэб-сайт | navi-gaming.com |
Падразьдзел украінскае мультыґеймінґавае кібэрспартовае арґанізацыі Natus Vincere па гульні Counter-Strike заснаваны ў 2009 годзе. У 2010 годзе каманда па гульні Counter-Strike 1.6 упершыню ў гісторыі сусьветнага кібэрспорту выйграла тры галоўныя турніры за адзін рок — Intel Extreme Masters, Electronic Sports World Cup і World Cyber Games 2010.
Counter-Strike 1.6
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварэньне каманды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманда была заснаваная 17 сьнежня 2009 року. Пасьля распаду ўкраінскага праекту KerchNET, падтрымку мінулым гульцам каманды аказаў мэцэнат і арґанізатар кібэрспартовых турніраў Мурат «Арбалет» Жумашэвіч.[1] Новая каманда атрымала назву «Arbalet.UA». У яе склад увайшлі харкаўяне Даніла «Zeus» Тэсьленка і Іаан «Edward» Сухараў, кіеўлянін Сяргей «starix» Ішчук, Арсень «Ceh9» Трыножанка зь Львова й Ягор «markeloff» Маркелаў з Днепрапятроўску. Мэнэджарам каманды стаў Аляксандар «ZeroGravity» Каханоўскі з Кіева.
31 студзеня 2010 року Arbalet.UA перамагае ў турніры Arbalet Cup Asia 2010, двойчы абыраўшы кітайцаў з TyLoo і ў фінале ўзяўшы верх над ForZe 16:5 (inferno)[2].
У лютым быў аб’яўлены конкурс на лепшую назву каманды. Да таго часу гэты склад выступаў пад клянтэґамі «Arbalet.UA» і «Na`Vi»[3]. Галасаваньне праходзіла на сайце hltv.org, дзе было пакінута большь за 2000 камэнтароў. Пераможцам стаў партуґалец Bruno «hArt1k» Estevens, які прапанаваў назву «Team Vincit», вытворным ад якога стала фінальная назва «Natus Vincere» (па-лацінску: народжаныя перамагаць), што дазволіла пакінуць тэґ бязь зьменаў — «Na`Vi»[4].
Перамога на Intel Extreme Masters 4
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 сакавіка 2010 року Natus Vincere становіцца чэмпіёнам сьвету і зарабляе $50 000, перамогшы ў ґранд-фінале чацьвертага сэзону Intel Extreme Masters швэдзкую каманду Fnatic: 16:13 (train), 16:14 (inferno). Цікава, што первыя матчы кваліфікацыі пачаліся яшчэ ў верасьні 2009 року, і каманда гуляла пад іншаю назваю (KerchNET) і зь іншымі гульцамі, зь якіх у склад чэмпіёнаў сьвету ўваходзіў толькі starix[5].
У красавіку 2010 року ў новым гульнявым цэнтры «Кіеў Кібэрспорт Арэна» ў Кіеве адбыўся шоў-турнір з удзелам камандаў Na`Vi, Fnatic, SK Gaming і UNITED. Кожная з камандаў гуляла з кожнаю на пяці мапах. Турнір ішоў на працягу трох гульнявых дзён, а перамога й прыз 12 000$ дасталіся ўкраінцам з Na`Vi[6].
Перамога на ESWC 2010
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля няўдалага выступу на Arbalet Cup СНД 2010 (4 месца[7]) каманда вырашае прапусьціць наступны буйны турнір ASUS Winter 2010[8], каб падрыхтавацца да Кубку Арбалета і ўкраінскіх адборных ESWC. Тым ня менш, у сярэдзіне траўня 2010 року Na`Vi пасьпяваюць заняць другое месца ў прэстыжным турніры Arbalet Cup Europe 2010 (Стакгольм), прайграўшы ў фінале Fnatic і зарабіўшы $10 000 прызавых[9]. Нарэшце, Na`Vi перамагаюць у ESWC Ukraine[10].
У фінальнай частцы ESWC каманда трапіла ў найвышэйшы пасеў нароўні з SK Gaming, Fnatic і mTw.dk[11]. 4 ліпеня 2010 року Natus Vincere дабілася лепшага дасягненьня ў гісторыі ўкраінскага кібэрспорту, стаўшы пераможцам чэмпіянату сьвету паводле вэрсіі ESWC (чаго ранейша не атрымлівалася ніводнай камандзе СНД[12]), разграміўшы ў фінале SK Gaming: 16:5 (train) і 16:4 (inferno). Па ходзе турніру, каманда, толькі дзякуючы шанцаваньню, выйшла з ґрупы, але здолела абыграць ў плэй-офе Fnatic і mTw.dk[13].
Пасьля перамогі ў чэмпіянаце сьвету Natus Vincere анансавалі ўдзел у двух турнірах Arbalet Cup Dallas (Далас) і GameGune 2010 (Більбао)[14]. 18 ліпеня 2010 року Na`Vi перамагаюць у турніры Arbalet Cup Dallas, абыграўшы ў фінальным матчы Mousesports: 19:15 (dust2), 16:12 (inferno). Пасьля атрыманьня $25 000 каманда выходзіць на першае месца па колькасьці прызавых, заробленых эўрапейскімі калектывамі за рок[15]. На наступных турнірах каманда займае трэція месцы: GameGune 2010[16] і Extreme Masters Шанхай[17].
Перамога на World Cyber Games 2010
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 жніўня Na`Vi выйграваюць украінскія адборныя на World Cyber Games і атрымліваюць аплачаную пуцёўку на фінальную частку, што праходзіць у Лос-Анджэлесе з 30 верасьня па 3 кастрычніка 2010 року[18].
Наступным турнірам для Natus Vincere становіцца ASUS Summer 2010, на які каманда атрымала прамы запрос. Турнір стаў першым з сэрыі ASUS Open, які праводзіцца за межамі Расеі, у кіеўскам гульнявым цэнтры «Кіеў Кібэрспорт Арэна». У паўфінале Na`Vi прайграваюць казаскай камандзе k23, і ў выніку займаюць трэцяе месца.
4 кастрычніка 2010 року Natus Vincere становяцца чэмпіёнамі сьвету паводле вэрсіі World Cyber Games, абыграўшы ў напружаным фінале дацкую каманду mTw.dk. Гэтая перамога робіць Na`Vi першаю камандаю ў сьвеце, якой удалося заваяваць адразу тры самых прэстыжных чэмпіёнскіх тытулу (IEM, ESWC, WCG) за адзін рок. У канцы кастрычніка 2010 року камэнтатар ESL TV Бакр «KinGSaicx» Фадль заявіў, што SK Gaming зьбіраюцца запрасіць на месца свайго швэдзкага складу ўкраінскую каманду, аднак мэнэджар Natus Vincere аспрэчыў інфармацыю аб пераходзе[19].
У пачатцы лістапада 2010 року Natus Vincere прымаюць удзел у турніры World e-Sports Masters (WEM 2010), які шторок зьбірае лепшыя каманды з усяго сьвету ў кітайскім месты Ханчжоў. Сярод васьмі ўдзельнікаў турніру Na`Vi займаюць чацьвертае месца, заваяваўшы 7 500$[20].
Перамога на DreamHack Winter 2010
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 25 па 27 лістапада 2010 року ў швэдзкім месты Ёнчэпінґ прайшла адна з найбуйнейшых эўрапейскіх LAN party DreamHack Winter 2010. Для ўдзелу ў турніры па Counter-Strike Natus Vincere прыйшлося прапусьціць найбуйнейшы расейскі турнір ASUS Autumn 2010, што супадаў па тэрмінах правядзеньня. Пасьля выхаду ў плэй-оф Na`Vi пасьлядоўна абгулялі каманды puta, fnatic і Frag eXecutors, а ў фінале не пакінулі шанцаў датчанам з mTw.dk, стаўшы пераможцамі турніру. За чатыры матчы плэй-офу ўкраінцы прайгралі толькі адзін «тайм» — каманде fnatic на мапе, што ўпершыню зьявілася, de_mirage[21][22]. Сяргей Ішчук («Starix») быў прызнаны лепшым гульцом турніру.
Пасьля перамогі ў гэтым турніры каманда ўсталявала чарговы рэкорд, зарабіўшы за рок $220 000 (па іншых дадзеных — крыху больш за $215 000[23]). Папярэдняе дасягненьне належала швэдзкаму калектыву fnatic, што зарабіў у 2009 годзе $189 000 (да іх найлепшымі былі таксама швэды з SK Gaming — $183 000 у 2003 годзе)[24].
Перамога на Intel Extreme Masters 5
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 сакавіка 2011 року ў Гановэры Natus Vincere адстойвае тытул чэмпіёнаў сьвету па вэрсіі Intel Extreme Masters і зарабляе $35 000, перамогшы ў ґранд-фінале польскую каманду Frag eXecutors: 16:12 (train), 16:10 (dust2)[25]. З выйгрышу каманды было вылічана $4 550 (13 % ад агульнае сумы) у якасьці штрафу за парушэньне правілаў[26].
Склад каманды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пэрыяд гульні Counter-Strike вэрсіі 1.6 склад каманды ні разу не зьмяняўся. Сваю ролю зьмяніў мэнэдэар Аляксандар «ZeroGravity» Каханоўскі, а ягоная месца заняў Ігар «caff» Сідарэнка. У канцы 2012 року ўсе гульцы перайшлі на новую тады дысцыпліну — Counter-Strike: Global Offensive.
Склад зь сьнежня 2009 па лістапад 2012 року:
- Даніла «Zeus» Тэсьленка (Харкаў)
- Іаан «Edward» Сухараў (Харкаў)
- Сяргей «Starix» Ішчук (Кіеў)
- Арсень «Ceh9» Трыножанка (Львоў)
- Ягор «Markeloff» Маркелаў (Днепрапятроўск)
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзел у турнірах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Турнір | Месца правядзеньня | Дата правядзеньня | Прызавыя |
---|---|---|---|---|
2010 | ||||
5 | IEM IV European Finals | Кёльн | 15 — 17 студзеня 2010 року | $1 250 |
Arbalet Asia | Алматы | 30 — 31 студзеня 2010 року | $10 000 | |
IEM IV World Championship Finals | Гановэр | 2 — 6 сакавіка 2010 року | $50 000 | |
Arbalet Cup Ukraine[27] | Кіеў | 3 красавіка 2010 року | $3 000 | |
Arbalet Cup Best of Four | Кіеў | 9 — 11 красавіка 2010 року | $12 000 | |
Arbalet Cup Europe | Стакгольм | 14 — 16 траўня 2010 року | $10 000 | |
ESWC 2010 | Парыж | 30 чэрвеня — 4 ліпеня 2010 року | $36 000 | |
Arbalet Cup Dallas 2010 | Далас | 16 — 18 ліпеня 2010 року | $25 000 | |
GameGune 2010 | Більбао | 22 — 24 ліпеня 2010 року | $4 000 | |
Extreme Masters: Shanghai | Шанхай | 29 ліпеня — 1 жніўня 2010 року | $5 000 | |
ASUS Summer 2010 | Кіеў | 28 — 29 жніўня 2010 року | $3 000 | |
World Cyber Games 2010 | Лос-Анджэлес | 1 — 4 кастрычніка 2010 року | $25 000 | |
4 | World e-Sports Masters 2010 | Ханчжоў | 3 — 7 лістапада 2010 року | $7 500 |
Dreamhack Winter 2010 | Ёнчэпінґ | 25 — 27 лістапада 2010 року | $28 200 | |
2011 | ||||
4 | IEM V European Finals | Кіеў | 20 — 23 студзеня 2011 року | $3 200 |
IEM V World Championship Finals | Гановэр | 1 — 5 сакавіка 2011 року | $30 450 | |
Intel Challenge Super Cup #7 | Кіеў | 19 — 20 сакавіка 2011 року | $5 000[28] | |
OSPL Spring 2011 | Алматы | 3 красавіка 2011 року | $5 400[29] | |
ASUS Spring 2011 | Кіеў | 28 — 29 траўня 2011 року | $4 430[30] | |
DreamHack Summer 2011 | Ёнчэпінґ | 18 — 20 чэрвеня 2011 року | $1 602[31] | |
Adepto BH Open | Сараева | 24 — 26 чэрвеня 2011 року | 6 000 €[32] | |
GameGune 2011 | Більбао | 22 — 24 ліпеня 2011 року | 3 000 € | |
ASUS Summer 2011 | Кіеў | 13 — 14 жніўня 2011 року | 27 500 рублёў | |
e-STARS Seoul 2011 | Сэул | З 19 па 21 жніўня 2011 року | $9 200[33] | |
Samsung European Championship 2011 | Варшава | З 7 па 9 кастрычніка 2011 року | $10 000[34] | |
ESWC 2011 | Парыж | 22 — 24 кастрычніка 2011 року | $6 000[35] | |
4 | MSI Beat IT Russia 2011 | Кіеў | 19 — 21 лістапада 2011 року | $1 000[36] |
Dreamhack Winter 2011 | Ёнчэпінґ | 24 — 26 лістапада 2011 року | $4 275[37] | |
2012 | ||||
IEM VI Global Challenge Kiev | Кіеў | 19 — 22 студзеня 2012 року | $16 000[38] | |
Kingston Trilogy Tour 2012 | Стамбул | 4 лютага 2012 року | $1 000[39] | |
IEM VI World Championship Finals | Гановэр | 6 — 10 сакавіка 2012 року | $20 000[40] | |
TECHLABS Cup Russia 2012 | Масква | 18 сакавіка 2012 року | $10 000 | |
Copenhagen Games 2012 | Капэнгаген | 6 — 7 красавіка 2012 року | 4 700 €[41] | |
TECHLABS Cup Belarus showmatch 2012 | Менск | 23 траўня 2012 року | $1 300[42] | |
DreamHack Summer 2012 | Ёнчэпінґ | 17 — 18 чэрвеня 2012 року | $3 630[43] | |
GameGune 2012 | Більбао | 27 — 29 ліпеня 2012 року | 6 000 €[44][45] | |
TECHLABS Cup Ukraine 2012 | Кіеў | 29 верасьня 2012 року | $3 000[46] | |
Pro Gamer Series Exponor 2012 | Порту | 10 — 14 кастрычніка 2012 року | 4 000 €[47] |
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зводная статыстыка па турнірах.
Рок | Колькасьць турніраў | месца | месца | месца | Прызавыя | Прызавыя на асобу |
---|---|---|---|---|---|---|
2010—2012 | 38 | 15 | 11 | 8 | $390 110 | $78 022 |
2010 | 14 | 8 | 1 | 3 | $219 950 | $43 990 |
2011 | 14 | 5 | 2 | 5 | $97 150 | $19 430 |
2012 | 10 | 2 | 8 | 0 | $73 010 | $14 602 |
Рэкордныя прызавыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сума прызавых у 2012 годзе — $387 320 (па становішчу на 7 красавіка 2012 р.[23]), што ёсьць найвышэйшым дасягненьнем за ўсю гісторыю прафэсыйнага Counter-Strike. Папярэднія рэкорды належалі швэдзкім камандам SK Gaming ($183 000 у 2003 годзе) і fnatic ($189 000 у 2009 годзе).
Рэйтынґ гульцоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па выніках 2010 року папулярны сайт HLTV.org склаў рэйтынґ 20 найлепшых гульцоў па Counter-Strike, першае месца ў якім атрымаў Ягор «markeloff» Маркелаў. Сяргей «Starix» Ішчук атрымаў 4-е месца, Іаан «Edward» Сухараў — 5-е, а капітан каманды Даніла «Zeus» Тэсьленка, акрамя 19-го месца, атрымаў званьне «Найлепшага капітана року»[48][49].
Counter-Strike: Global Offensive
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 2012 року ўвесь склад каманды Counter-Strike перайшоў на новую гульнявую дысцыпліну. У лютым 2013 року адбыўся першы баявы хрост на лан-турніры ў Вене. Першыя мэдалт хлопцы выйгралі ў красавіку таго ж року на фіналах пятага сэзону SLTV StarSeries у Кіеве.
У жніўні 2013 року ў складзе каманды адбыліся сур’ёзныя зьмены, каманду пакінуў Ягор Маркелаў. Пасьля невялікае паўзы, мэнэджмэнт каманды прыняў рашэньне і запрасіў двух гульцоў з Расеі — Дзяніса Косьціна й Антона Калесьнікава, малодшага брата Аляксея Калесьнікава. Асноўнымі задачамі пастаўленымі перад складам былі згулянасьць і стабільнасьць. Аднак калектыў ня здолеў паказаць добрых вынікаў і пасьля DreamHack Winter 2013 у камандзе зноўку адбыліся зьмены.
9 сьнежня 2013 року каманду пакінуў Арсень Трыножанка й Антон Калесьнікаў. Трыножанка заявіў, што пакідаючы каманду, ён застанецца ў праекце Natus Vincere.
28 ліпеня 2017 року арґанізацыя выключыла Ладзіслава «GuardiaN» Ковача і Дзяніса «seized» Косьціна з асноўнага складу па Counter-Strike: Global Offensive. Кантракты гульцоў выстаўлены на трансфэр. Галоўнаю прычынаю выключэньня гульцоў стала нездавальняючы выступ каманды на PGL Major Kraków 2017. На турніры ў Польшчы Natus Vincere G2A не змаглі патрапіць у сетку плэй-оф і ўпершыню за тры рокі пазбавіліся статусу «Леґенд».
9 жніўня 2017 року Даніла «Zeus» Тэсьленка перайшоў у Natus Vincere G2A пасьля року выступаў за Gambit Esports. У стартавы склад таксама вярнуўся Дзяніс «seized» Косьцін, якога выстаўлялі на трансфэр пасьля выніку каманды на PGL Major Kraków 2017.
17 кастрычніка 2017 году зьявіліся чуткі аб выключэньні Дзяніса «seized» Косьціна з асноўнага складу Na'Vi. На наступны дзень арґанізацыя пацьвердзіла гэтую інфармацыю.
6 лістапада 2017 году стала вядома, што Дзяніс «electronic» перайшоў з каманды FlipSid3 Tactics у Natus Vincere.
Сучасны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мянушка | Поўнае імя | |
---|---|---|
Zeus | Даніла Тэсьленка | |
s1mple | Аляксандар Костылеў | |
flamie | Ягор Васільеў | |
Boombl4 | Кірыла Міхайлаў | |
electronic | Дзяніс Шарыпаў |
Трэнэр каманды: Міхайла «Kane» Благін
Папярэднія ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мянушка | Поўнае імя | Перайшоў у | |
---|---|---|---|
seized | Дзяніс Косьцін | Vega Squadron | |
GuardiaN | Ладзіслаў Ковач | FaZe Clan | |
starix | Сяргей Ішчук | UnderPressure | |
ceh9 | Арсень Трыножанка | Скончыў кар’еру | |
kibaken | Антон Калесьнікаў | Vega Squadron | |
markeloff | Ягор Маркелаў | Flipside Tactics | |
Edward | Іаан Сухараў | Winstrike Team |
Былыя гульцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Склад з 8 сьнежня 2013 — 16 сакавіка 2015 року[50]
|
Склад з 20 жніўня — 8 сьнежня 2013 року[51] |
Склад зь лістапада 2012 — ліпеня 2013 року:
|
Удзел у турнірах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Турнір | Месца правядзеньня | Дата правядзеньня | Прызавыя |
---|---|---|---|---|
2013 | ||||
5-8 | Mad Catz CS:GO Invitational | Вена | 24 — 25 лютага 2013 року | няма[52] |
5-8 | RaidCall EMS Spring 2013 Cup #4 | online | 14 сакавіка 2013 року | няма[53] |
4 | TECHLABS Cup 2013 | Масква | 23 сакавіка 2013 року | $1 000[54] |
25-32 | Copenhagen Games 2013 | Капэнгаген | 29 — 30 сакавіка 2013 року | няма[55] |
SLTV StarSeries V | Кіеў | сакавік — красавік 2013 року | $2 500[56][57] | |
3-4 | RaidCall EMS Summer 2013 Cup #2 | online | 21 траўня 2013 року | $100[58] |
3-4 | RaidCall EMS Summer 2013 Cup #3 | online | 29 траўня 2013 року | $100[59] |
3-4 | FACEIT Cup May 2013 | online | 30 траўня 2013 року | $175[60] |
9-16 | RaidCall EMS Summer 2013 Cup #4 | online | 4 — 5 чэрвеня 2013 року | няма[61] |
SLTV StarSeries VI | Кіеў | чэрвень — ліпень 2013 року | $3 000[62][63] | |
Prague Challenge | Прага | 13 — 14 ліпеня 2013 року | 3 000 €[64] | |
9-16 | RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #1 | online | 1 — 4 верасьня 2013 року | няма[65] |
5-8 | RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #2 | online | 10 — 12 верасьня 2013 року | няма[66] |
3-4 | DreamHack Bucharest 2013 | Бухарэст | 14 — 15 верасьня 2013 року | $1 500[67] |
3-4 | RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #3 | online | 17 — 18 верасьня 2013 року | $100[68] |
3-4 | RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #4 | online | 24 — 25 верасьня 2013 року | $100[69] |
TECHLABS Cup BY 2013 | Менск | 29 верасьня 2013 року | $1 500[70] | |
5-6 | RaidCall EMS One Fall 2013 Finals | Кёльн | 26 — 27 кастрычніка 2013 року | $2 000[71] |
TECHLABS Cup 2013 Grand Final | Масква | 16 — 17 лістапада 2013 року | $3 500[72] | |
9-16 | DreamHack Winter 2013 | Ёнчэпінґ | 28 — 30 лістапада 2013 року | $2 000[73] |
SLTV StarSeries VIII | Кіеў | 20 — 22 сьнежня 2013 року | $4 000[74] | |
2014 | ||||
SLTV StarSeries IX | Кіеў | 2 — 4 траўня 2014 року | $14 000[75] | |
DreamHack Summer 2014 | Ёнчэпінґ | 15 — 17 чэрвеня 2014 року | $5 000[76] | |
4 | ESEA Invite Season 16 Global Finals | Далас | 28 — 30 чэрвеня 2014 року | $4 000[77] |
IronGaming | Остын | 6 — 7 ліпеня 2014 року | $2 000[78] | |
Caseking of The Hill #1 | online | 17 ліпеня 2014 року | 750 €[79] | |
Caseking of The Hill #2 | online | 24 ліпеня 2014 року | 750 € | |
Caseking of The Hill #3 | online | 31 ліпеня 2014 року | 750 €[80] | |
Caseking of The Hill #4 | online | 7 жніўня 2014 року | 250 €[81] | |
5-8 | ESL One Cologne 2014 | Кёльн | 14 — 17 жніўня 2014 року | $10 000[82] |
SLTV StarSeries X | Кіеў | 30 — 31 жніўня 2014 року | $7 000[83] | |
Game Show CS:GO League Finals | Масква | 3 — 5 кастрычніка 2014 року | $12 000[84] | |
SLTV StarSeries Season XI Finals | Кіеў | 18 — 19 кастрычніка 2014 року | $7 000[85] | |
4 | ESWC 2014 | Парыж | 30 кастрычніка — 2 лістапада 2014 року | $5 000[86] |
Dreamhack Winter 2014 | Ёнчэпінґ | 27 — 29 лістапада 2014 року | $22 000[87] | |
2015 | ||||
5-8 | ESL One Katowice 2015 | Катавіцы | 11 — 15 сакавіка 2015 року | $10 000[88] |
5-8 | SLTV StarSeries S XII LAN Finals | Кіеў | 27 — 29 сакавіка 2015 року | $1 500[89] |
ESL Pro League 2014/2015. LAN Finals | Кёльн | 10 — 12 красавіка 2015 року | $15 000[90] | |
5-6 | FACEIT League 2015 Finals | Лёндан | 1 — 3 траўня 2015 року | $6 000 |
Gfinity Spring Masters II | Лёндан | 15 — 17 траўня 2015 року | $5 000 | |
Fragbite Masters Season 4 | Стакгольм | 6 — 7 чэрвеня 2015 року | $11 000 | |
DreamHack Summer 2015 | Ёнчэпінґ | 13 — 15 чэрвеня 2015 року | $6 000 | |
SLTV StarSeries S XIII LAN Finals | Кіеў | 19 — 21 чэрвеня 2015 року | $22 000 | |
7 | ESL ESEA Pro League | online | 4 траўня — 23 чэрвеня 2015 року | $10 000 |
ESWC 2015 | Манрэаль | 10 — 12 ліпеня 2015 року | $30 000 | |
FACEIT League 2015 Stage 2 Finals | Валенсія | 16 — 18 ліпеня 2015 року | $16 250 | |
CEVO Professional Season 7 Finals | Каламбус | 24 — 26 ліпеня 2015 року | $20 250 | |
Dreamz Media’s CS:GO Champions League | online | 11 жніўня 2015 року | $15 000 | |
5-8 | ESL One Cologne 2015 | Кёльн | 20 — 23 жніўня 2015 року | $10 000 |
4 | PGL Season 1 | online | 2 — 4 верасьня 2015 року | $3 000 |
Gaming Paradise 2015 | Порторож | 6 — 8 верасьня 2015 року | $15 000 | |
7-8 | ESL ESEA Dubai Invitational 2015 | Дубай | 10 — 12 верасьня 2015 року | $7 500 |
4 | Сounter Pit League | online | 24 верасьня 2015 року | $4 000 |
Azubu.tv Showmatch | online | 16 кастрычніка 2015 року | $5 000 | |
DreamHack Open Cluj-Napoca 2015 | Клуж-Напока | 28 кастрычніка — 1 лістапада 2015 року | $50 000 | |
7-8 | CEVO Season 8 | Каламбус | 9 лістапада 2015 року | $2 500 |
IEM San Jose 2015 | Сан-Хасэ | 21 — 22 лістапада 2015 року | $56 250 | |
2 | ESL ESEA Pro League S2 | Кёльн | 13 — 15 сьнежня 2015 року | $50 000 |
2016 | ||||
SL i-league StarSeries S XIV | Менск | 13 — 17 студзеня 2016 року | $40 000 | |
DreamHack Leipzig 2016 | Ляйпцыґ | 18 — 24 студзеня 2016 року | $50 000 | |
3-4 | IEM Katowice 2016 | Катавіцы | 4 — 6 сакавіка 2016 року | $23 000 |
Counter Pit League S2 | Спліт | 17 — 19 сакавіка 2016 року | $40 000 | |
MLG Columbus 2016 | Каламбус | 29 сакавіка — 3 красавіка 2016 року | $150 000 | |
DreamHack Masters Malmö 2016 | Мальмё | 12 — 17 красавіка 2016 року | $50 000 | |
SL i-League Invitational | Кіеў | 19 — 22 траўня 2016 року | $20 000 | |
5-8 | ESL One Cologne 2016 | Кёльн | 5 — 10 ліпеня 2016 року | $35 000 |
ESL One New York 2016 | Нью-Ёрк | 30 верасьня — 2 кастрычніка | $125 000 |
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зводная статыстыка па турнірах.
Рок | Колькасьць турніраў | месца | месца | месца | Прызавыя | Прызавыя на асобу |
---|---|---|---|---|---|---|
2013—2016 | 59 | 11 | 15 | 13 | $794 795 | $158 959 |
2013 | 20 | 0 | 2 | 8 | $21 175 | $4235 |
2014 | 9 | 4 | 4 | 0 | $35 070 | $7014 |
2015 | 23 | 5 | 5 | 4 | $365 550[91] | $73 110 |
2016 | 7 | 2 | 4 | 1 | $373 001 | $74 600 |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чым займаўся ў апошні час Arbalet (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Arbalet Cup Asia 2010: Дзень другі (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Дапамажы Na'Vi знайсьці імя (анг.). HLTV.org. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Вынікі конкурсу на назву для каманды Na`Vi (рас.). GameInSide.ua - кібэрспорт ва Ўкраіне. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Цярністы шлях да золата IEM4 (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Arbalet Cup Best of Four: рэпартаж (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Украінская каманда па CS 1.6 перамагла на «Arbalet Cup-СНД». Падрабязнасьці. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ NaVi прапусьцяць ASUS Winter 2010 (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Arbalet Cup Europe 2010 Summer: рэсартах (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ ESWC Украіна: рэпартаж (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ UNiTED і NaVi могуць апынуцца ў адной ґрупе на ESWC 2010. CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Украінцы выйгралі чэмпіянат сьвету па Counter-Strike (рас.). Падрабязнасьці. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Na`Vi ствараюць гісторыю!!! (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Na´Vi confirmed for GameGune (анг.). HLTV.org. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Абнавіўся рэйтынґ заробкаў ад Arbalet Cup (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Вынікі турніру GameGune 2010 (рас.). www.sport.ua. Праверана 2010-7-27 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ EM Шанхай: fnatic чэмпіёны! (рас.). CYBERFIGHT.RU. Праверана 2010-8-5 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Украінская каманды Natus Vincere паедзе на World Cyber Games 2010 (укр.). watcher.com.ua. Праверана 2010-8-22 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ NaVi мецяць у SK? (рас.). cyberfight.ru. Праверана 2010-10-22 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ WeMade FOX win WEM 2010 (анг.). hltv.org. Праверана 2010-11-7 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Рэпардаж з DreamHack Winter 2010 — Дзень трэці (рас.). gameinside.ua. Праверана 2010-11-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Dreamhack Winter: Na`Vi скончваюць рок непераможнымі! (рас.). cyberfight.ru. Праверана 2010-11-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ а б Кібэрспартовы індэкс Counter-Strike: Natus Vincere (анг.). SK Gaming. Праверана 2010-7-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Na`Vi выйгралі $220,000 за рок!. gameinside.ua. Праверана 2010-11-28 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Extreme Masters 5: Сьветавыя фіналы - CS 1.6. ProPlay. Праверана 2011-03-07 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ IEM 5: На Na`Vi накладзеныя санкцыі. CYBERFIGHT.RU. Праверана 2011-03-07 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Counter-Strike: Na´Vi top PiNG, win Arbalet Cup Ukraine (анг.). sk-gaming.com. Праверана 2010-10-30 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Intel Challenge Super Cup 7: NaVi чэмпіёны!. CYBERFIGHT.RU. Праверана 21 сакавіка 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ OSPL SPRING 2011 Counter-Strike — NaVi перамагаюць на турніры. CYBERFIGHT.RU. Праверана 6 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Na´Vi пераможцы ASUS Spring. hltv.org. Праверана 29 траўня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Na´Vi claim DH Summer bronze. hltv.org. Праверана 20 чэрвеня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Adepto BH Open 2011. ProPlay. Праверана 27 чэрвеня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Вынікі e-STARS Seoul 2011 Архіўная копія ад 2012-03-19 г.
- ^ Вынікі Samsung European Championship 2011 Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Вынікі Electronic Sports World Cup 2011 Праверана 2013-09-02 г.
- ^ Moscow Five перамагаюць на MSI BEAT IT Russia 2011 Праверана 2013-09-02 г.
- ^ fnatic перамагаюць на MSI BEAT IT 2011 Праверана 2013-09-02 г.
- ^ Na`Vi панаваюць над SK і перамагаюць на Кіеве Праверана 2013-09-02 г.
- ^ HLTV.org — Навіны: M5 перамагаюць на Kingston Trilogy Tour 2012
- ^ ESC зрынаюць чэмпіёнаў Na`Vi на IEM Праверана 2013-09-02 г.
- ^ fnatic triumph after Na`Vi thriller Праверана 2013-09-02 г.
- ^ TECHLABS Cup Belarus 2012 скончаны Праверана 2013-09-02 г.
- ^ fnatic перамагаюць на DreamHack Summer 2012 Праверана 2013-09-02 г.
- ^ GameGune 2012 Праверана 2013-09-02 г.
- ^ fnatic перамагаюць на GameGune 2012 Праверана 2013-09-02 г.
- ^ place2play.ru win TECHLABS Праверана 2013-09-02 г.
- ^ fnatic праваджаюць Na`Vi на PGS Праверана 2013-09-02 г.
- ^ Markeloff - найлепшы гулец 2010 року!. navi-gaming.com. Праверана 23 сакавіка 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Топ 20 гульцоў 2010: Увядзеньне. HLTV.org. Праверана 23 сакавіка 2011 г. Архіўная копія ад 2012-05-04 г.
- ^ Зьмены ў калектыве
- ^ HLTV.org — News: Na`Vi add seized and kibaken
- ^ Mad Catz CS:GO Invitational
- ^ ProPlay / Навіны / RC EMS Cup #4 Праверана 2013-03-16 г. Архіўная копія ад 2013-03-16 г.
- ^ TECHLABS Cup 2013 Праверана 2013-08-28 г.
- ^ Copenhagen Games 2013 Праверана 2013-08-28 г.
- ^ SLTV StarSeries V Праверана 2013-08-28 г.
- ^ virtus-over-nip-to-win-sltv-finals Праверана 2013-08-28 г.
- ^ Western Wolves win EMS Cup #2 Праверана 2013-09-02 г.
- ^ NiP beat LDLC to win EMS Cup #3 Праверана 2013-09-02 г.
- ^ NiP win FACE IT Cup over Virtus.pro Праверана 2013-08-28 г.
- ^ LDLC.com win RC EMS One Cup #4 Праверана 2013-08-28 г.
- ^ SLTV StarSeries VI
- ^ HLTV.org — News: NiP hold off Na`Vi to win StarSeries VI
- ^ HLTV.org — News: Nostalgie beat Na`Vi, win in Prague
- ^ RC EMS One Fall Cup #1 final
- ^ RaidCall EMS One Fall Cup #2 Праверана 2013-09-26 г.
- ^ NiP win DH Bucharest over LD Праверана 2013-09-15 г.
- ^ Astana win RC EMS One Fall Cup #3 Праверана 2013-09-19 г.
- ^ RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #4 Праверана 2013-09-26 г.
- ^ TECHLABS Cup BY 2013 Праверана 2013-09-29 г.
- ^ RaidCall EMS One Fall 2013 Finals Праверана 2013-10-28 г.
- ^ TECHLABS Cup 2013 Grand Final Праверана 2013-11-17 г.
- ^ DreamHack Winter 2013 Праверана 2013-11-30 г.
- ^ AGAiN win SLTV StarSeries VIII Праверана 2013-12-22 г.
- ^ Natus Vincere win SLTV StarSeries IX Праверана 2014-05-04 г.
- ^ DreamHack Summer 2014 Праверана 2014-06-17 г.
- ^ ESEA Invite Season 16 Global Finals Праверана 2014-06-30 г.
- ^ IronGaming Праверана 2014-07-07 г.
- ^ Caseking of The Hill #1 Праверана 2014-08-07 г.
- ^ Caseking of The Hill #3 Праверана 2014-08-07 г.
- ^ Caseking of The Hill #4 Праверана 2014-08-07 г.
- ^ ESL One Cologne 2014
- ^ SLTV StarSeries X Праверана 2014-09-01 г.
- ^ Game Show League Finals
- ^ SLTV StarSeries Season XI Lan Finals
- ^ ESWC 2014
- ^ Dreamhack Winter 2014
- ^ ESL One Katowice 2015
- ^ SLTV StarSeries S XII LAN Finals
- ^ ESL Pro League 2014/2015. LAN Finals
- ^ Каманда Na’Vi (Natus Vincere) CS:GO. game-tournaments.com. Праверана 2016-04-18 г.