Шылэле
Шылэле | |||||
лет. Šilalė | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVІ стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1952 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Таўроскі | ||||
Плошча: | 3,5 км² | ||||
Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 4917 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1404,86 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 449 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-75136 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°29′30″ пн. ш. 22°11′0″ у. д. / 55.49167° пн. ш. 22.18333° у. д.Каардынаты: 55°29′30″ пн. ш. 22°11′0″ у. д. / 55.49167° пн. ш. 22.18333° у. д. | ||||
Шылэле | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.silale.lt/ |
Шылэ́ле (па-летувіску: Šilalė) — горад на захадзе Летувы, знаходзіцца ў Таўроскім павеце, за 30 км на поўнач ад Таўрогаў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае каля 5 тыс. чалавек. Назва мае паходжаньне ад летувіскага слова «лясок».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню паселішча ўзгадваецца ў пачатку XVI стагодзьдзя. З 1522 году тут праходзілі кірмашы, у 1533 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл (згарэў у 1769 годзе). У 1660 годзе Шылэле атрымалі гандлёвы прывілей. У XVIII—ХІХ стагодзьдзях паселішча належала Пілсудзкім і Білевічам.
У канцы ХІХ стагодзьдзя ў паселішчы дзейнічала пошта, млын, аптэка, лютэранская і народная школы. У 1916 годзе пажарам была зьнішчана большасьць пабудоваў. У 1919 годзе Шылеле апынуўся ў складзе Летувіскай Рэспублікі. У 1940 годзе трапіў у склад СССР. Пасьля Другой сусьветнай вайны Шылэле ў 1952 годзе атрымаў гарадзкія правы, а герб у 2001 годзе.