Перайсьці да зьместу

Адам Хмара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адам Хмара
Адам Хмара
Адам Хмара

Герб «Крыўда»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 сьнежня 1720
Памёр 9 чэрвеня 1805
Пахаваны
Род Хмары
Бацькі Антоні Хмара
Кацярына Вязевіч
Жонка Мар’яна Война-Аранская
Дзейнасьць палітык

Адам Міхал Станіслаў Хмара (22 сьнежня 1720 — 9 чэрвеня 1805) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы менскі (з 1748), падчашы (з 1756), сакратар малой пячаткі (17521760), віцэ-інстыгатар (17601765) і інстыгатар вялікі літоўскі (17651779), кашталян (17791784) і апошні ваявода менскі (з 1784); чалец Пастаяннай Рады1783). Кавалер ордэнаў сьв. Станіслава і Белага Арла, расейскіх ордэнаў.

Жонка А. Хмары Мар’яна. Невядомы мастак, XVIII ст.

Паходзіў з шляхецкага роду Хмараў гербу «Крыўда». Зрабіў бліскучую кар’еру — ад пасады лоўчага да ваяводы менскага. У 17611782 некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, быў маршалкам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1785).

У 1755 атрымаў ад падканцлера вялікага літоўскага М. А. Сапегі за службу ў якасьці ягонага падскарбія (1743—1752) і сакратара маёнтак Сёмкаў Саламярэцкі каля Менску.

Імкнуўся рэфармаваць сваю гаспадарку: будаваў млыны, цагельні, вінакурні, цікавіўся жыцьцём сваіх сялянаў. Надрукаваў працу для кіраваньня маёнткам — «Інструкцыя для аканома». Да 1780 збудаваў палац, дзе меліся бібліятэка, архіў, збраёўня[1].

У шлюбе з Мар’янай з Войнаў-Аранскіх дзяцей не было.

Пахавалі апошняга ваяводу менскага ў фундаваным ім касьцёле ў в. Дуброва.

  1. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта Хмара Адам Міхал Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 716.