Ашмянцы (Менская вобласьць)
Выгляд
| Ашмянцы лац. Ašmiancy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Менскі |
| Сельсавет | Папярнянскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°01′16″ пн. ш. 27°31′18″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 29 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 17 |
| Паштовы індэкс | 223043 |
| СААТА | 6236855006 |
| Нумарны знак | 5 |
| Ашмянцы на мапе Беларусі ± Ашмянцы | |
Ашмя́нцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вячы. Уваходзяць у склад Папярнянскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Н8957.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Ашмена цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імю Osminna[2]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Asman (пазьнейшае Assmann)[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 28 чалавек
- 2010 год — 29 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 312.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 17.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 129.