Ждановічы (Менскі раён)
| Ждановічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Менскі |
| Сельсавет | Ждановіцкі |
| Першыя згадкі | 20 стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 270 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°56′29″ пн. ш. 27°24′55″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 7909 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 17 |
| Паштовы індэкс | 223028 |
| СААТА | 6236817026 |
| Нумарны знак | 5 |
| Ждановічы на мапе Беларусі ± Ждановічы | |
Ждано́вічы[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на паўночны захад ад Менску, за МКАДам, на шашы Р28. Ждановічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Ждановіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва вёскі верагодна паходзіць ад доктара Здановіча, які ў пачатку ХХ стагодзьдзя знайшоў у навакольных лясах крыніцы мінэральнай вады. На набытай дзялянцы зямлі ў раёне цяперашняга санаторыя «Крыніца» ён адчыніў дом адпачынку на 10 ложкаў, жыхары якога лекаваліся мінэральнай вадой. Пазьней доктар Здановіч пабудаваў на непадалёкай чыгуначнай лініі плятформу і дабіўся, каб на ёй спыняўся цягнік «Менск — Вільня». Новы прыпынак назвалі «плятформа Здановіча», што пасьля Першай сусьветнай вайны паступова трансфармавалася ў назву «станцыя Ждановічы».
Пазьней Ждановічамі пачалі таксама называць блізкую вёску Патрэба (цяперашняя частка Ждановічаў на поўдзень ад чыгункі). Патрэба вядомая з XVI стагодзьдзя.
У студзені 1959 году ў вёсцы заснавалі саўгас «Ждановічы», які ў 2000-я гады стаў найбольшым у Беларусі вытворцам цяплічнай гародніны.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 7909 чалавек
- 1999 год — 5287 чалавек
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Маецца чыгуначная станцыя, зь якой можна трапіць у цэнтар Менску на электрычцы. Канцавы прыпынак менскага аўтобуснага маршруту №44. Ходзяць тры маршруткі: дзьве ад станцыі Ждановічы да Менскага чыгуначнага вакзалу і плошчы Якуба Коласа, а таксама адна ад брамы Інтэрната глухіх дзяцей да ст. м. Пушкінская.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 5 км на паўночны захад знаходзіцца гарадзішча, датаванае VI стагодзьдзем.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 304
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ждановічы (Менскі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў