Камунараўскі сельсавет (Любанскі раён)
Камунараўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сосны |
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сосны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 20 жніўня 1924 году як Ніжынскі (Нежынскі) сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі БССР. Цэнтар — вёска Ніжын (у 1928—1935 гадах — вёска Кузьмічы). З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Камуна, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі, са складу Даманавіцкага сельсавету Старобінскага раёну перададзена вёска Забярэзінец[1]. 13 сакавіка 2008 году цэнтар сельсавету перанесены з вёска Камуна ў аграгарадок Сосны[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 3339 чалавек[3], зь іх 97,4% — беларусы, 1,5% — расейцы, 0,3% — украінцы[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Решение Любанского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 55 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Менскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.