Урэцкі сельсавет
| Урэцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Урэчча |
| Дата ўтварэньня | 29 верасьня 2006 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Урэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўрэчча.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 жніўня 1924 году створаны Ўрэцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай (з 9 чэрвеня 1927 году — Бабруйскай) акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы, 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу, 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. 23 чэрвеня 1940 году гарадзкі пасёлак Урэчча выдзелены з складу Ўрэцкага сельсавету, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі зь пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь.
16 ліпеня 1954 году ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Урэцкага пассавету перададзены населеныя пункты скасаванага Тэльманаўскага сельсавету[3].
Пасялковы савет уваходзіў у склад Слуцкага (з 25 сьнежня 1962 году — Любанскага[4]) раёну Менскай (з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Бабруйскай) вобласьці[5].
29 верасьня 2006 году Ўрэцкі пасялковы савет ператвораны ў сельсавет; у склад Урэцкага сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Дарасіно, Замошша, Ляскі і пасёлак Хацінава — ліквідаванага Дарасінскага сельсавету[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2009 году ў сельсавеце (без Урэчча) налічвалася 810 чалавек[7], зь іх 92,8 % — беларусы[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2024.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
- ↑ Урэцкі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ «О преобразовании Уречского поссовета и упразднении Доросинского, Яминского сельсоветов и изменении границ Уречского, Осовецкого сельсоветов Любанского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 244 (рас.)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9. С. 202—204
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 163