Асавецкі сельсавет (Любанскі раён)
Асавецкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Асавец |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Асаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Асавец.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны Асавецкі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 года — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці.
29 верасьня 2006 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Азломль, Заельнае, Наўгальнае, Пярэспа, Трайчаны, Ямінск — ліквідаванага Ямінскага сельсавету[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 2738 чалавек[2], зь іх 98,1 % — беларусы[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «О преобразовании Уречского поссовета и упразднении Доросинского, Яминского сельсоветов и изменении границ Уречского, Осовецкого сельсоветов Любанского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 244 (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — С. 409.