Перайсьці да зьместу

Павал Шпілеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Шпілеўскі
Дата нараджэньня 31 кастрычніка (12 лістапада) 1823
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 (29) кастрычніка 1861 (37 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак краязнаўца, тэатральны крытык, журналіст, перакладнік, фальклярыст, этнограф, пісьменьнік, публіцыст, крытык, празаік, драматург
Месца працы
Жанры нарыс[d]

Па́вал Міха́йлавіч Шпіле́ўскі (12 лістапада 1823, вёска Шыпілавічы Бабруйскага павету, цяпер Любанскі раён Менскай вобласьці — 29 кастрычніка 1861, Санкт-Пецярбург) — беларускі этнограф, пісьменьнік, публіцыст і тэатральны крытык. Кандыдат багаслоўя (1847).

Нарадзіўся ў сям’і сьвятара. У 18371843 вучыўся ў Менскай духоўнай сэмінарыі, у 18431847 — у Пецярбурскай духоўнай акадэміі. Акадэмію скончыў са званьнем кандыдата багаслоўя, быў прызначаны выкладчыкам славеснасьці ў Варшаўскую павятовую духоўную вучэльню. У 1853 пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе са сьнежня 1853 працаваў пакаёвым наглядчыкам у Галоўным пэдагагічным інстытуце, а з красавіка 1855 — настаўнікам у школе пры экспэдыцыі нарыхтаваньня дзяржаўных папераў.

Зьмясьціў цікавыя зьвесткі з гісторыі местаў, мястэчак і вёсак Беларусі, апісаньні побыту, павер’яў, абрадаў і звычаяў беларускага народу, становішча сельскай гаспадаркі і прамысловасьці. Адзначыў сумленнасьць, сьціпласьць, кемлівасьць і працавітасьць беларускага селяніна, самабытнасьць беларускай мовы. Запісаў і надрукаваў паданьне пра Мянеска, пра паходжаньне Менску. Зьбіраў зьвесткі пра беларускую мову з мэтаю напісаць граматыку, але не закончыў гэтую працу.

Асноўныя працы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • «Описание посольства Льва Сапеги в Московию» (1850).
  • «Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических ее сказках» («Пантеон», 18531856)
  • «Белорусские пословицы» (1853).
  • «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю» («Современник», 18531855)
  • «Дожинка, белорусский обычай. Сценическое представление» (1857).

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • У гонар П. Шпілеўскага названая вуліца ў Менску (мікрараён Лошыца).
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шпілеўскі П. Падарожжа па Палесьсі і Беларускім Краі. Менск, 1993 (перавыдадзена ў 2003).
  • Шпілеўскі Павел. Беларусь у абрадах і казках // Пераклад з рускай Аляксандра Вашчанкі. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 304 с. ISBN 978-985-6941-92-7