Тальскі сельсавет
| Тальскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Таль |
| Дата ўтварэньня | 10 красавіка 1969 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Та́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Таль.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 жніўня 1924 году створаны Тальскі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. Цэнтар — вёска Таль. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Любанскага сельсавету[2], які 10 красавіка 1969 году перайменаваны ў Тальскі сельсавет.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 1888 чалавек[3], зь іх 97,1% — беларусы[4].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — С. 409.
- ^ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)