Сароцкі сельсавет (Любанскі раён)
Сароцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сарачы |
Дата ўтварэньня | 28 лютага 1974 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Саро́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сарачы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны 20 жніўня 1924 году як Рэдкавіцкі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі БССР. Цэнтар — вёска Рэдкавічы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 года — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці.
28 лютага 1974 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Сарачы, сельсавет перайменаваны ў Сароцкі[1].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Аляксандраўка, Горбач, Запальле, Лісьцёнка, Новыя Юрковічы, Старыя Юрковічы, Сялец ліквідаванага Ляхаўскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 2862 чалавек[3], зь іх 97,5% — беларусы[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пастанова выканаўчага камітэту Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)