Перайсьці да зьместу

Вайніловічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайніловічы
лац. Vajniłovičy
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Вайніловічы — літоўскі шляхецкі род гербу ўласнага (Сыракомля зьмененая).

Валодалі маёнткамі ў Мазырскім, Слуцкім (лінія савіцка-пузаўская, XVII ст.), Пінскім (лінія макранская, XIX ст.), Наваградзкім (лінія нянькаўская, XIX ст.) паветах.

Вуйнла (Vuinla) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Войнар, Войнат; германскія імёны Vunnecho, Wunar, Wonnat) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[2].

Паводле некаторых крыніцаў, заснавальнікам роду быў Вайніла (канец XIV ст.)[3].

  1. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 61 (307).
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Баравы Р., Чарняўская Л. Вайніловічы // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 460.