Эмэрык Чапскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эмэрык Чапскі
Emeryk Hutten Czapski.jpg
Род дзейнасьці дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр, нумізмат
Дата нараджэньня 18 лістапада 1828(1828-11-18) або 17 кастрычніка 1828(1828-10-17)
Месца нараджэньня Станькава, Стаўпецкі павет, Менская губэрня
Дата сьмерці 4 студзеня 1897(1897-01-04) (68 гадоў) або 23 ліпеня 1896(1896-07-23) (67 гадоў)
Месца сьмерці Кракаў, Аўстра-Вугоршчына
Месца пахаваньня Ракавіцкія могілкі
Альма-матэр фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[d]
Занятак калекцыянер мастацтва
Бацька Караль Гутэн-Чапскі[d]
Дзеці Караль Гутэн-Чапскі і Ежы Чапскі

Граф Эмэрык Захары Мікалай Севярын фон Гутэн-Чапскі (17 лістапада 1828 — 4 студзеня 1897) — дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр, нумізмат.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Станькава Стаўпецкага павету (цяпер Койданаўскі раён) у сям’і Караля Чапскага і Фабіяны Абуховіч. Род Чапскіх гербу «Ляліва» паходзіў з г. зв. Каралеўскай Прусіі. У выніку шлюбу апошняга хелмінскага ваяводы Францішка Станіслава Косткі Чапскага і Веранікі Радзівіл Чапскія атрымалі частку земляў Радзівілаў у Беларусі і на Валыні. Так адна з галінаў Чапскіх, стаўшая найбагацейшай у родзе апынулася ў Беларусі.

У Расейскай імпэрыі права карыстацца прыдомкам Гутэн і графскім тытулам (нададзеным у Каралеўскай Прусіі) Эмэрык Чапскі дамогся толькі ў 1874 годзе.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віленскую гімназію, Маскоўскі ўнівэрсытэт.

Удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). З 1863 году віцэ-губэрнатар Ноўгараду, з 1865 году — віцэ-губэрнатар Пецярбурскай губэрні, з 1875 году — дырэктар Ляснога дэпартамэнту Міністэрства дзяржаўнай маёмасьці Расеі.

У 1879—1894 гадах жыў у радавым маёнтку Станькава, дзе заснаваў музэй, сабраў калекцыі — нумізматычную, археалягічную, іконаграфічную, мастацкіх карцін, малюнкаў, гравюр, зброі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У яго бібліятэцы (каля 20 тысяч тамоў) былі рэдкія кнігі (Берасьцейская Біблія 1563 году, кнігі з аўтографамі Адама Міцкевіча, Яўстаха Тышкевіча, Аляксандра Ельскага), калекцыі рукапісаў (аўтографы Станіслава Манюшкі, Юльяна Нямцэвіча, Антонія Адынца). У 1894 годзе частка калекцыі была перавезеная ў Кракаў, дзе склала аснову музэю імя Чапскага.

Памёр у Кракаве, дзе і быў пахаваны на Ракавіцкіх могілках. Аляксандар Ельскі прысьвяціў Чапскаму брашуру-нэкралёг (1896).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Удельные, великокняжеские и царские деньги Древней России, Ст. Петербург, 1875
  • Catalogue de la collection des médailles et monnaies polonaises, tom 1 — 5, Kraków 1871—1916 (2-е выд., 1957)
  • Spis rycin przedstawiających portrety przeważnie polskich osobistości, Kraków 1901
  • Przewodnik po Muzeum hrabiego Emeryka Hutten-Czapskiego, Kraków 1902

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эмэрык Чапскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў