Перайсьці да зьместу

Аляксандар Коршунаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Коршунаў.

Алякса́ндар Фамі́ч Ко́ршунаў (4 сакавіка 1924, вёска Палішына, Горацкі раён — 12 ліпеня 1991) — беларусі літаратуразнавец. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

У 1950 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1954 году працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі.

Дасьледаваў беларускую старажытную літаратуру, вывучаў творчасьць Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, царкоўна-палемічную і мэмуарную літаратуру XVI—XVII стагодзьдзяў. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1980 року за ўдзел у двухтомным дасьледаваньні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры».

  • Аляксандар Коршунаў. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасьці. / Ю. Пшыркоў. — Менск: Навука і тэхніка, 1975. — 245 с.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Ліўшыц Уладзімір. Ён лёгка адчуваў сябе сярод стагоддзяў // Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы — Горкі: аддзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — С. 179—183. ISBN 985-6120-44-6
  • Памяць. Гіст.-дакум. хроніка. Горацкі раён. — Мн.: 1996. С. 556.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]