Гердвіл
Ґердвіл лац. Gierdvił / Hierdvił | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gerd + Wilo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гердвіль, Гертвіл, Гірдзівіл, Гірдвіл, Кірдвіл |
Зьвязаныя імёны | Вільгерд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґердвіл» |
Гердвіл (Гердвіль, Гертвіл, Кірдвіл), Гірдзівіл (Гірдвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вільгерд (Vilgerd, Vilgerðr) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Такім парадкам, імя Гердзівіл азначае «ахова волі»[4] (тое ж, што і імя Вільгерд).
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Гердвіла (Gierdwiło)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ерьдивилъ (умова 1219 году); Шимъко Кгирдивиловичъ[6], Щепанъ Кгирдвиловичъ… Томашъ Кгирдвиловичъ[7] (1528 год); Матъфеи Киръдвиловичъ (3 кастрычніка 1542 году)[8]; Янъ Кгирдвилъ (1567 год)[9]; Гаврило Кгертвилъ, подписокъ (7 ліпеня 1595 году)[10]; X. Jana Gierdwiłowicza… X. Jan Gierdwiłowicz (чэрвень 1614 году)[11]; X. Jan Gierdwił (чэрвень 1616 году, чэрвень 1617 году, 1623 і 1625 гады)[12]; Ławryn Gierdwił (1624 год)[13]; Piotr Girdwił (20 кастрычніка 1655 году)[14]; przeciwko ur. Piotrowi Gierdwiłowi (26 траўня 1657 году)[15]; Jan Girdwiłł (1690 год)[16]; Christophorus Girdwił (1698 год)[17]; Parafia szatska… Gierdwiłły[18], wieś Gierdwiły[19] (1784 год); Tomasz Gierdwiłło (1804 год)[20]; Alfons Gerdwil (1895 год)[21]; Justyn Gierdwil (1899 год)[22].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гердзівіл — літоўскі князь, які ў мірнай умове 1219 году разам зь Вікінтам называецца «жамойцкім князем»
- Шымка Гірдзівілавіч — курклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Сьцяпан і Тамаш Гірдвілавічы — вялёнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Берташ Кірдвілавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[23]
- Матфей Кірдвілавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
- Гендрута Марцінаўна Гірдвіловіч — вількійская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1582 годзе[24]
- Гаўрыла Гертвіл — падпісак кіеўскага гродзкага суду, які ўпамінаецца ў 1595 годзе
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Гірдвілішкі ў Ашмянскім павеце[25].
На памежжы гістарычных Вількаміршчыны і Ўпіччыны існуе вёска Гердзьвілы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ^ Vilgerd, Nordic Names
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 121.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 104.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 45.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 624.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 3. — Вильна, 1867. С. 60.
- ^ Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae: Zbiór pomników reformacji kościoła polskiego i litewskiego. Serja 4, z. 2. — Wilno, 1915. S. 24, 28.
- ^ Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae: Zbiór pomników reformacji kościoła polskiego i litewskiego. Serja 4, z. 2. — Wilno, 1915. S. 40, 44, 81, 107.
- ^ Ragauskaitė A. XVII a. kėdainiečių lietuviškos kilmės asmenvardžiai // Acta linguistica Lithuanica. T. 78, 2018. P. 59.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 307.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 151.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 242.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 158—159.
- ^ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII. — Vilnius, 2009. P. 148.
- ^ Jewie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Dubinki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Dubinki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 203.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 81.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 195.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)