Перайсьці да зьместу

Гердзьвілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гердзьвілы
лац. Gierźviły
лет. Gerdvilai
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Кейданскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°22′1″ пн. ш. 24°13′52″ у. д. / 55.36694° пн. ш. 24.23111° у. д. / 55.36694; 24.23111Каардынаты: 55°22′1″ пн. ш. 24°13′52″ у. д. / 55.36694° пн. ш. 24.23111° у. д. / 55.36694; 24.23111
Гердзьвілы на мапе Летувы
Гердзьвілы
Гердзьвілы
Гердзьвілы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гердзьвілы (лет. Gerdvilai) — вёска ў Летуве, каля ракі Абелі. Уваходзяць у склад Трускаўскага староства Кейданскага раёну Ковенскага павету.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гердзівіл складаецца з фармантаў -герд-, які паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'), і -віл-, які паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[1]. Такім парадкам, імя Гердзівіл азначае «ахова волі»[2]. Адзначалася германскае імя Vilgerd (Vilgerðr)[3][4].

У XIX ст. Гердзьвілы ўваходзілі ў склад Вількамірскага павету Ковенскай губэрні[5].

  • 1902 год — 76 чалавек[6]
  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  3. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  4. ^ Vilgerd, Nordic Names
  5. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 497.
  6. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 86.