Перайсьці да зьместу

Ажуройсьці (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ажуройсьці
лац. Ažurojści
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Гервяцкі
Насельніцтва
колькасьць: 10 чал. (2014)[1]
колькасьць двароў: 9
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231219
СААТА: 4246808002
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′59″ пн. ш. 26°8′52″ у. д. / 54.58306° пн. ш. 26.14778° у. д. / 54.58306; 26.14778Каардынаты: 54°34′59″ пн. ш. 26°8′52″ у. д. / 54.58306° пн. ш. 26.14778° у. д. / 54.58306; 26.14778
Ажуройсьці на мапе Беларусі ±
Ажуройсьці
Ажуройсьці
Ажуройсьці
Ажуройсьці
Ажуройсьці
Ажуройсьці

Ажуро́йсьці[2] — вёска ў Гервяцкім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. За 19 км на паўднёвы ўсход ад Астраўцу, 22 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі Маладэчна — Вільня, 252 км ад Горадні.

У XVI стагодзьдзі ў Ашмянскай воласьці Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1551 г. Ужаройсьці — путныя і цяглыя людзі ва ўладаньні караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расейскай імпэрыі. У XIX стагодзьдзі вёска — цэнтар маёнтку ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. Паводле рэвізіі 1857 г. вёска, 25 сялянскіх душ. У 1865 г. маёнтак належаў памешчыку Калпакоўскаму. Вёска адносілася ад Кавальскай сельскай грамады. У 1897 г. у вёсцы 11 двароў, 72 жыхары. У пачатку XX стагодзьдзя ў Сольскай воласьці. У 1905 г. вёска, 62 жыхары, 89 дзесяцін зямлі. Побач зь вёскай разьмяшчаўся аднайменны засьценак, у якім 16 жыхароў, 22 дзесяцін зямлі. З 1922 году ў складзе Польшчы. У 1938 годзе ў вёсцы 61 двор, 81 жыхар, у суседнім засьценку 4 двары, 26 жыхароў, у Сольскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Дравяніцкім сельсавеце Астравецкага раёну Вялейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай абласьцях, з 26 сьнежня 1962 году ў Ашмянскім, з 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах, з 26 чэрвеня 1965 году ў Ізабелінскім сельсавеце. У 1970 годзе 88 жыхароў. З 1987 году ў Астравецкім сельсавеце. У 2004 годзе 11 гаспадарак, 22 жыхары, у складзе СВК «Дайлідкі», крама[1]. 26 лютага 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Астравецкага ў склад Гервяцкага сельсавету[3].

  • 1999 год — 34 жыхары
  • 2010 год — 17 жыхароў
  • 2014 год — 10 жыхароў, 9 двароў[1]
  1. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 38. — ISBN 978-985-11-0839-4
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 58
  3. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)