Антонішкі
Антонішкі | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Гервяцкі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 9 чал. (2014)[1] |
колькасьць двароў: | 5[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231214[2] |
СААТА: | 4246808001 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°39′12″ пн. ш. 26°20′31″ у. д. / 54.65333° пн. ш. 26.34194° у. д.Каардынаты: 54°39′12″ пн. ш. 26°20′31″ у. д. / 54.65333° пн. ш. 26.34194° у. д. |
± Антонішкі |
Анто́нішкі[3] — вёска ў Гервяцкім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца ў 34 км на паўночны ўсход ад Астраўца, 37 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладэчна-Вільня, 261 км ад Горадні.
У 19 стагодзьдзі вёска ў складзе маёнтка Сакалойці, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1860 годзе вёска, мела 15 рэвіскіх душ, знаходзілася ва ўладаньні памешчыка Рэйнэ. У 1870 г. вёска, Варнянская воласьць, Сакалойцінская сельская грамада. У 1897 годзе ў вёсцы было 9 двароў, 58 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы жылі 36 чалавек, якія апрацоўвалі 26 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 3 гаспадаркі, 68 чалавек. Ад 1922 году ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе вёска, 11 гаспадарак, 56 жыхароў, Гервяцкая гміна Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва. У лістападзе 1939 году далучаная да БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Рымдзюнскім сельсавеце Астравецкага раёну Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну акупаваная нямецка-фашыстоўскімі войскамі ад канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці, ад 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці. Ад 26 сьнежня 1962 году ў Гервяцкім сельсавеце Смаргонскага, ад 6 студзеня 1965 году — Астравецкага раёнаў. У 1970 годзе 65 чалавек. У 2004 годзе было 5 гаспадарак, 8 жыхароў.
Выбітныя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альгерд Бульба (1884—1939) — беларускі грамадзкі дзеяч, этнограф, крытык і публіцыст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 40. — ISBN 978-985-11-0839-4
- ^ Алфавитный список улиц по Антонишки Белпочта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)