Ажулаўка
Ажулаўка | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Гервяцкі |
Насельніцтва: | 0 чал. (2014)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231213 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°41′54″ пн. ш. 26°11′14″ у. д. / 54.69833° пн. ш. 26.18722° у. д.Каардынаты: 54°41′54″ пн. ш. 26°11′14″ у. д. / 54.69833° пн. ш. 26.18722° у. д. |
± Ажулаўка |
Ажу́лаўка[2] — вёска ў Гервяцкім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. У 29 км на паўночны ўсход ад Астраўца, 32 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладэчна-Вільня, 279 км ад Горадні.
У 19 стагодзьдзі засьценак у Янішскай воласьці Віленскага павета Вленскай губэрні. У 1897 г. засьценак (3 двары, 20 жыхароў) у Варнянскай воласьці. У 1905 г. 21 жыхар. У 1909 годзе 2 двары, 23 жыхары. З 1922 году ў складзе Польшчы. У 1938 г. засьценак, 7 двароў, 45 жыхароў, у Гервяцкай гміне Віленскага павета Віленскага ваяводзтва. З лістапада 1939 г. у складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Гервяцкім сельсавеце Астравецкага раёна Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупаваная нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладзечанскай вобласьці. Ад 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці. Ад 26 сьнежня 1962 году ў Смаргонскім, ад 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах. У 1970 г. 29 жыхароў, у 1990 годзе ў складзе калгаса «Сьвітаньне» (цэнтар — в. Рымдзюны). У 2004 г. 5 гаспадарак, 12 жыхароў, у складзе СВК «Гервяты».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2015. — 656 с.: іл. ISBN 978-985-11-0839-4. С. 37
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)