Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′11.33″ пн. ш. 27°33′15.85″ у. д. / 53.9031472° пн. ш. 27.5544028° у. д. / 53.9031472; 27.5544028Каардынаты: 53°54′11.33″ пн. ш. 27°33′15.85″ у. д. / 53.9031472° пн. ш. 27.5544028° у. д. / 53.9031472; 27.5544028
Будаўніцтва 17001710 гады
Асноўныя даты:
1710кансэкрацыя касьцёла
1773касьцёл стаў парафіяльным
1798касьцёл стаў катэдральным
1991аднаўленьне парафіі
1997рэкансэкрацыя касьцёла
Статус Ахоўная зона
Стан дзейнічае
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ±
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Commons-logo.svg Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Архікатэдральны касьцёл імя Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, галоўная каталіцкая сьвятыня Менску. Катэдра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Знаходзіцца на гістарычным Высокім Рынку[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны архітэктурны ансамбль з езуіцкім калегіюмам, часткова зруйнаваным савецкімі ўладамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Езуіты зьявіліся ў Менску ў 1654 годзе з фундацыі біскупа смаленскага Гераніма Сангушкі, які набыў для іх рэзыдэнцыі мураваную сядзібу з драўлянай капліцай на рагу вуліцы Койданаўскай і пляцу Высокага Рынку.

24 красавіка 1700 году адбылося ўрачыстае асьвячэньне нарожнага камня новага мураванага касьцёла. 16 красавіка 1710 году біскуп віленскі Канстантын Казімер Бжастоўскі асьвяціў касьцёл пад тытулам Езуса, Панны Марыі і Сьвятой Барбары, аднак будаваньне сьвятыні працягвалася да 1730—1732 гадоў.

У 1773 годзе Папа Рымскі Клімэнт XIV часова забараніў ордэн езуітаў пад ціскам сьвецкіх урадаў эўрапейскіх дзяржаваў, па чым касьцёл перайшоў у ранг парафіяльных.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. У выніку пажару 1797 году інтэр’ер сьвятыні атрымаў значныя пашкоджаньні, але ўжо да 1800 году яго цалкам аднавілі. У 1798 годзе ў зьвязку з утварэньнем Менскай дыяцэзіі касьцёл атрымаў статус катэдральнага. Па 1820 годзе касьцёл пераасьвяцілі ў імя Найсьвяцейшай Панны Марыі. У 1850—1854 гадох праводзілася рэканструкцыя будынка.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1869 годзе ўлады Расейскай імпэрыі скасавалі Менскую дыяцэзію, у выніку чаго касьцёл апынуўся ў рангу парафіяльных. У красавіку 1905 году ксёндз Зыгмунт Лазінскі, які шануецца ў Рымска-каталіцкім касьцёле ў Беларусі як Слуга Божы, стаў пробашчам сьвятыні.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 1917 году дзейнасьць Менскай дыяцэзіі аднавілі, біскупам быў прызначаны кс. Зыгмунт Лазінскі. У 1920 годзе савецкія ўлады арыштавалі і выслалі біскупа Лазінскага, у 1934 годзе зачынілі касьцёл. У перадваенныя гады савецкая ўлада выкарыстоўвала касьцёл як гараж.

У час Другой сусьветнай вайны нямецкая адміністрацыя дазволіла касьцёлу функцыянаваць, але ў 1947 годзе яго зноў зачынілі савецкія ўлады. У 1951 годзе яны разабралі на помніку вежы, зьнішчылі інтэр’еры і ператварылі касьцёл у спартовы комплекс таварыства «Спартак».

На пачатку 1990-х гадоў на трэцім паверсе былога касьцёла зноў пачалі праходзіць набажэнствы. 9 сьнежня 1993 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь сваёй пастановай цалкам вярнуў будынак вернікам, пачаліся рэстаўрацыйныя работы.

21 кастрычніка 1997 году кардынал Казімер Сьвёнтак урачыста асьвяціў касьцёл наноў[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока. Гэта 3-нэфавая базыліка без трансэпту, з вылучанай, больш вузкай і нізкай за цэнтральны нэф апсыдай прэзьбітэрыюму, якая мае больш нізкі асобны дах. Дынаміка кампазыцыі нарастае ад больш нізкіх аб’ёмаў алтарнай часткі да 2-вежавай пласьціны галоўнага фасаду-нартэкса. Верхнія ярусы вежаў выразна зьмяншаюцца памерамі, ствараючы «тэлескапічную» структуру, у чым адчуваюцца павевы віленскага барока. Такую ж стылістыку мае франтондыядэма» над алтарнай часткай.

Унутраная прастора мае трохчасткавы падзел сыстэмай апорных слупоў, міжнэфавых і папярочных падпружных арак, што падтрымліваюць цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі. Адметнасьць інтэр’еру надае незвычайны малюнак антаблемэнта, што апярэзвае цэнтральны нэф. Яго верхняя карнізная цяга ня строга гарызантальная (як звычайна), а «разарваная»: лініі архітэктурных профіляў сьцякаюць уніз і закручваюцца ў маленькія валюты. Такі незвычайны творчы прыём надае мастацкаму абліччу інтэр’еру ўсхваляванасьць і экстатычнасьць. Міжнэфавыя аркады падзяляюцца пілястрамі карынтскага ордэра, якія аздаблялі ўмацаваныя на кансолях дынамічныя рухавыя скульптуры 12 апосталаў. Фрэскавыя росьпісы маюць некалькі плястоў рознага часу.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 9

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мядзьведзева В. Галоўнай каталіцкай святыні Менска — 300 гадоў // Зьвязда : газэта. — 17 сакавіка 2010. — № 48 (26656). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Каталіцкія сьвятыні: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. — Менск, «Про Хрысто», 2003. ISBN 985-6628-38-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000235

Commons-logo.svg Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў