Гатэль Эўропа (Менск)
Каардынаты: 53°54′9.63″ пн. ш. 27°33′26.18″ у. д. / 53.902675° пн. ш. 27.5572722° у. д.
Гатэль «Эўропа» — гатэль у цэнтры Менска, разьмяшчаецца на рагу вуліц Інтэрнацыянальная і Леніна.
Гатэль Эўропа (пачатак XIX ст. — 40-я гг. XX ст.)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку XIX стагодзьдзя на рагу тагачасных пл. Катэдральнай і вул. Губэрнатарскай быў пабудаваны двухпавярховы гатэль. У 1884 г. гатэль зрабіўся трохпавярховым і атрымаў назву «Эўропа».
У 1906—1908 гг. гатэль перабудаваны ў стылі мадэрн, былі прыбудаваныя тры паверхі, у выніку чаго будынак зрабіўся найвысокім у Менску і найбуйным гатэлем у тагачасным Паўночна-заходнім краі.
У 1925 г. гатэль быў перайменаваны ў «Цэнтральную гасьцініцу Менскай камунальнай гаспадаркі».
У 1939 г. у будынку мяшкала менскае аддзяленьне Інтурыста.
У часы Другой Сусьветнай вайны стары будынак гатэля быў цалкам зьнішчаны[1].
Аднаўленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 г. было прынята рашэньне аб адбудове гатэля «Эўропа». Адбудова была завершаная ў 2006 г.
Будаўніцтва выклікала крытыку з боку гісторыкаў і архітэктараў.
Перадусім крытыку выклікала тое, што адбудова адбылася ня ў тым месцы, дзе стаяў арыгінальны гатэль. Паводле архітэктара Ўладзімера Папругі, «гістарычна гатэль „Эўропа“ стаяў (...) на тэрыторыі суседняга пляцу, які прымыкаў да [сучаснага] будынку, калі глядзець цяпер ад галоўнага фасаду справа.» [2]
На месцы сёньняшняга гатэля «Эўропа» раней стаяў першы менскі гарадзкі тэатар, а перад тым — менскі палац Радзівілаў 17-18 стст[3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20130203092215/http://www.hoteleurope.by/en/about_hotel/history
- ^ https://web.archive.org/web/20080229144859/http://www.svaboda.org/content/Transcript/1045394.html
- ^ https://web.archive.org/web/20110825222012/http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=11355
- ^ http://www2.polskieradio.pl/zagranica/de/news/artykul42396.html(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гатэль Эўропа (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (без беларускай вэрсіі)