Барысаўскі раён: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
* в. [[Вялікая Ўхалода]] — 1244 чал.; |
* в. [[Вялікая Ўхалода]] — 1244 чал.; |
||
* в. [[Навасады (Лошніцкі сельсавет)|Навасады]] — 1065 чал.; |
* в. [[Навасады (Лошніцкі сельсавет)|Навасады]] — 1065 чал.; |
||
* в. [[ |
* в. [[Зембін|Зембiн]] — 1049 чал.; |
||
* в. [[Ганцавічы (Барысаўскі раён)|Ганцавічы]] — 905 чал. |
* в. [[Ганцавічы (Барысаўскі раён)|Ганцавічы]] — 905 чал. |
||
Вэрсія ад 23:36, 18 верасьня 2009
Барысаўскі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Барысаў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Мікалай Карповіч[d][1] |
Насельніцтва (2008) | 192 282 |
Шчыльнасьць | 64,1 чал./км² |
Плошча | 3 тыс. км² (1-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 162 м[2] |
Месцазнаходжаньне Барысаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +2 |
Тэлефонны код | +375-17-77 |
Паштовыя індэксы | 222 5хх, 222 1хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бары́саўкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3 тыс. км². Насельніцтва — 192 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Барысаў.
На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні зь Бярэзінскім і Ігуменскім раёнамі, на паўднёвым захадзе са Смалявіцкім раёнам, на захадзе з Лагойскім раёнам Менскай вобласьці, на поўначы — зь Віцебскай і Магілёўскай абласьцямі
Прырода
Рэльеф
Паверхня раўнінна-ўзгорыстая. Вялікая частка раёну разьмешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максымальная 260 м.
Карысныя выкапні
Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глінаў.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,9 °С, ліпеня 18,2 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 647 мм. Вэгетацыйны пэрыяд парцягваецца 187 дзён.
Гідраграфія
Па тэрыторыі Барысаўскага раёну цячэ рака Бярэзіна са сваім прытокам Сха, а таксама рэкі Мужанка, Бобр з прытокам Нача, Гайна, Бродня, Пліса, Рова, на тэрыторыі раёну знаходзіцца возера Пялік.
Расьліннасьць
Лясы (51% тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёну. Пад балотамі 13% тэрыторыі. У межах раёну частка Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка.
Насельніцтва
- 2006 — 43,8 тыс. чалавек.
Агульная колькасьць насельніцтва Барысаўскага раёну, па дадзеных на 1 студзеня 2009 году, складае 192 282 чалавек, зь іх:
- гарадзкога — 150 006 чалавек;
- сельскага — 41 774 чалавека.
Колькасьць населеных пунктаў — 300.
Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёну, паводле зьвестак на 1.01.2008 г., зьяўляюцца:
- в. Лошніца — 6524 чал.;
- в. Вяляцічы — 1373 чал.;
- в. Вуглы — 1510 чал.;
- в. Стара-Барысаў — 1260 чал.;
- в. Вялікая Ўхалода — 1244 чал.;
- в. Навасады — 1065 чал.;
- в. Зембiн — 1049 чал.;
- в. Ганцавічы — 905 чал.
Гаспадарчая дзейнасьць
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчваньні льну. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы. Распасюджана агародніцтва.
Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасьці.
Раён перасякаюць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Масква, аўтадарогі на Бягомль, Бярэзань, Плешчаніцы.
Інфармацыя для турыстаў
Захаваліся помнікі архітэктуры: былая вуніяцкая Сьвята-Пакроўскай царква (кан. XVIII ст.) ў в. Барань, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХІХ ст.) і Сьвята-Ўваскрасенскі сабор (кан. ХІХ ст.) у месьце Барысаў, касьцёл касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (кан. XVIII ст.) і Сьвята-Міхайлаўская царква (пачатак ХХ ст.) у в. Зембін, Сьвята-Усьпенская царква (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Зорычы, сядзібна-паркавы комплекс Сьлізьняў (XVIII ст.) у в. Мсьціж, сядзібны будынак (пачатак ХХ ст.) у в. Старабарысаў.
Літаратура
- Борисовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9