Піюс XI
па-лацінску: Pius PP. XI | |
Царква | Каталіцкі касьцёл |
---|---|
Пачатак папства | 6 лютага 1922 |
Канец папства | 10 лютага 1939 |
Папярэднік | Бэнэдыкт XV |
Наступнік | Піюс XII |
Іншыя пасады |
|
Пасьвечаньні | |
Ардынацыя | 20 сьнежня 1879 Рафаэле Манака Ля Валета |
Кансэкрацыя | 28 кастрычніка 1919 Аляксандар Какоўскі |
Кардынальства | 13 чэрвеня 1921 Бэнэдыкт XV |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Амброджыё Дам’яна Акільле Рацьці |
Нарадзіўся | 31 траўня 1857[3][4][5][…] |
Памёр | 10 лютага 1939[3][4][5][…] (81 год) |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[6] |
Бацькі | Francesco Ratti[d] Teresa Ratti[d] |
Адукацыя | |
Заняткі | рыма-каталіцкі ксёндз, бібліятэкар, альпініст, каталіцкі біскуп |
Дэвіз | Raptim Transit („Хуткаплынны“, Ёў 6:15)[1] Pax Christi in Regno Christi („Мір Хрыстовы ў Валадарстве Хрыстовым“)[2] |
Подпіс | |
Герб | |
Іншыя папы па імені Піюс |
Папа Піюс XI (па-італьянску: Pio XI), пры нараджэньні Абмроджыё Дам’яна Акільле Рацьці (італ. Ambrogio Damiano Achille Ratti ([amˈbrɔ:dʒo daˈmja:no aˈkille ˈratti]; 31 траўня 1857 — 10 лютага 1939) — кіраўнік Каталіцкага касьцёлу з 6 лютага 1922 па 10 лютага 1939. Першы сувэрэн Ватыкану з часоў ягонай незалежнасьці 11 лютага 1929 року. Прыняў папскім дэвізам «Pax Christi in Regno Christi», па-беларуску «Мір Хрыстовы ў Валадарстве Хрыстовым».
Аўтар шэрагу энцыклікаў, сярод якіх Quadragesimo anno на 40-ю гадавіну прагрэсіўнай энцыклікі Rerum novarum Льва XIII; і Quas primas, якой у адказ на антыклерыкалізм заклаў сьвята Хрыста Цара. Дзеля ўмацаваньня пазыцый Касьцёлу ўклаў рэкордную колькасьць канкардатаў, у тым ліку з Трэцім райхам. Ужо праз чатыры гады ён асудзіў парушэньне дамовы ў энцыкліцы Mit brennender Sorge («З палкай занепакоенасьцю»). За ягоным пантыфікатам доўгатэрміновая варажнеча з італьянскімі ўладамі пасьпяхова разьвязалася Лятэранскімі пагадненьнямі 1929 року. Кананізаваў такіх знаных сьвятых, як Томас Мор, Пётар Канізі, Бэрнадэта Люрдзкая, Дон Боска ды Тэрэза зь Лізьё, а Альбэрта Вялікага назваў доктарам Касьцёлу. Напрыканцы пантыфікату Піюс XI выказваўся супраць Гітлера і Мусаліні, абараняў Касьцёл ад вонкавага ўмяшаньня ў ягонае жыцьцё і адукацыю.
Памёр 10 лютага 1939 у Апостальскім палацы, пахаваны ў Папскім гроце базылікі сьвятога Пятра. Падчас капаньня месца для ягонай магілы былі адкрытыя два ўзроўні пахаваньняў з косткамі, якія цяпер шануюцца як рэшткі сьвятога Пятра[7][8][9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ratti Ambrogio Damiano Achille. Araldicavaticana.com. Праверана 23 June 2013 г. Архіўная копія ад 26 January 2013 г.
- ^ The legacy of Pius XI International Bulletin of Missionary Research Праверана 9 March 2013 г.
- ^ а б в autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ а б Broglio F. M. papa PIO XI // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2015. — Vol. 84.
- ^ а б Pius (Pius XI.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Does the church possess the actual bones of St. Peter? Архіўная копія ад 23 December 2015 г.
- ^ Vatican displays Saint Peter's bones for the first time Архіўная копія ад 21 January 2016 г.
- ^ Jacob Neusner, Christianity, Judaism and Other Greco-Roman Cults, Part 2: Early Christianity. — Wipf and Stock Publishers. — P. 149. — ISBN 978-1-59244-740-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Профіль (анг.) на бачыне Ватыкану
- Нарадзіліся 31 траўня
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстра-Вугоршчыне
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Ватыкане
- Пахаваныя ў Ватыкане
- Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўнівэрсытэту
- Рымскія папы
- Крытыкі клясычнага лібэралізму
- Італьянскія папы рымскія
- Італьянскія антыкамуністы
- Італьянскія каталіцкія архібіскупы
- Апостальскія нунцыі ў Польшчы
- Архібіскупы мілянскія
- Італьянскія бібліятэкары
- Італьянскія альпіністы
- Італьянскія антырасісты
- Пахаваныя ў базыліцы сьвятога Пятра
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Дыстрыбутызм