Перайсьці да зьместу

Пётар Канізі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Канізі
Сьвяты
Нарадзіўся 8 траўня 1521
Памёр 21 сьнежня 1597(1597-12-21)[1][2][3][…] (76 гадоў)
Дзень памяці 21 сьнежня[4] і 27 красавіка

Пётар Канізі (па-лацінску: Petrus Canisius; прозьвішча ад па-лацінску: canis «сабака» адпаведна да арыгінальнага галяндзкага прозьвішча De Hondt у тым самым значэньні; 8 траўня 1521, Нэймэген — 21 сьнежня 1597, Фрыбур) — нідэрляндзкі рэлігійны дзеяч, сябра ордэну езуітаў, кананізаваны каталіцкай царквой у 1925 годзе. Уваходзіць у лік Дактароў Касьцёлу. Дзядзька Гэнрыха Канісія. Яго малы «Малы катэхізіс» на быў перакладзены на беларускую мову і надрукаваны ў Вільні ў 1585 годзе.

Нарадзіўся 8 траўня 1521 г. у Галяндыі. Насуперак волі бацькоў пачаў вывучаць тэалёгію, уступіў у ордэн езуітаў і стаў сьвятаром. Працаваў і прапаведаваў на тэрыторыі Нямеччыны, Аўстрыі, Швэйцарыі, Чэхіі, Вугоршчыны і на Сыцыліі. Ён на працягу 13 гадоў кіраваў нямецкай правінцыяй ордэну езуітаў і значна паспрыяў адраджэньню каталіцкай веры ў Нямеччыны пасьля пэрыяду рэфармацыі.

Падчас Трыдэнцкага Сабору (1545—1563 гг.) Пётар быў папскім тэолягам. Ён тройчы адмаўляўся стаць біскупам і ў той жа час браў удзел у прыняцьці найбольш важных рашэньняў у кіраваньні Касьцёлам. Сярод шматлікіх кніг, ім напісаных, найбольш папулярным стаў «Катэхізіс» для дзяцей, вучняў і студэнтаў, які яшчэ пры жыцьці аўтара быў перакладзены на дванаццаць моваў і меў больш за дзьвесьце выданьняў. Апошнім месцам працы Пятра Канізія стаў Фрыбург (Швэйцарыя), дзе ён заснаваў езуіцкі калегіюм сьв. Міхала і дзе памёр 21 сьнежня 1597 году.

Пётар Канізі

Пётар Канізі — аўтар 30 тэалягічных прац. Найбольш папулярнымі былі тры катэхізісы — «Сума хрысьціянскага веравучэньня», «Сума хрысьціянскага веравучэньня, падзелена на пытаньні і прыстасаваная да ўспрыманьня неадукаваных людзей» і «Малы катэхізіс».

«Малы катэхізіс» на быў перакладзены на беларускую мову і надрукаваны ў Вільні ў 1585 годзе. Катэхізісы Канізі толькі пры яго жыцьці жыцьцё вытрымалі больш за 200 выданьняў. Канізі таксама быў вядомы сваімі пропаведзямі, асабліва ў Аўгсбургскім саборы, дзе ён рэгулярна служыў з 1559 па 1568 год.

Беларускі пераклад «Малога катэхізісу», выдадзенага ў Вільні ў 1585 годзе
  • Summa doctrinae christianae (1555)
  • Catechismus minimus (1556)
  • Parvus catechismus catholicorum (1558)
  • De verbi Dei corruptelis (1571)
  • De Maria Virgine (1577)
  • Notae in evangelicas lectiones (1591—1593)
  • Meditationes (1593)

ды іншыя.

Адразу пасьля яго сьмерці пачаўся працэс яго бэатыфікацыі, які, аднак, быў перапынены з-за роспуску езуітаў у 1773—1814 гг. У 1864 г. Пётар Канісі быў дададзены да блажэнных, а 21 траўня 1925 году. кананізаваны і прызнаны Доктарам царквы. Папа Леў XII назваў Пятра Канізі другім пасьля Баніфацыя апосталам Нямеччыны. Памяць Пятра Канізі ў Каталіцкім Касьцёле — 21 сьнежня, у Нямеччыне — 27 красавіка.

  1. ^ Petrus Canisius — 2009.
  2. ^ Saint Peter Canisius // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Bischoff G., Foessel G., Baechler C. CANISIUS Pierre, (Kanis, latinisé en Canisius) // Nouveau dictionnaire de biographie alsacienne (фр.) / Fédération des sociétés d'histoire et d'archéologie d'Alsace — 1982. — 4434 с.
  4. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 32.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]