Лятэранскія пагадненьні
Лятэра́нскія пагадне́ньні — сыстэма дамоваў паміж італьянскай дзяржавай і Сьвятым Стальцом. Прывялі да прававога ўрэгуляваньня ўзаемных прэтэнзіяў паміж Італіяй і Сьвятым Пасадам, да вырашэньня «Рымскага пытаньня», якое існавала з 1870 року. Былі падпісаныя 11 лютага 1929 у Лятэранскім апостальскім палацы (італ. Palazzo Laterano). Складаліся з дамовы, фінансавае канвэнцыі і канкардату.
Падпісаныя кардыналам П’етра Гаспары і прэм’ер-міністрам Італіі Бэніта Мусаліні, дзеючым ад імя караля Віктара Эмануіла III. Ратыфікаваныя ў траўні таго ж року ніжняй палатай італьянскага парлямэнту, які цалкам складаўся зь сябраў фашысцкай партыі.
Паводле ўмоваў дамовы:
- каталіцтва было прызнанае адзінай дзяржаўнай рэлігіяй у Італіі; Сьвяты Пасад атрымаў сьвецкі сувэрэнітэт, у тым ліку ў міжнародных справах;
- Ватыкан быў фармальна прызнаны сувэрэннай тэрыторыяй, кіраванай Сьвятым Пасадам; граніцы былі вызначаныя ў дадатку да дамовы.
Канкардат вызначыў правы і прывілеі Каталіцкай царквы, яе становішча ў Італьянскім каралеўстве. Былі вызначаныя 10 непрацоўных дзён для царкоўных сьвятаў у Італіі.
У 1947 року Лятэранскія трактаты былі ўключаныя ў італьянскую канстытуцыю. У 1984 року ў яе былі ўнесеныя зьмяненьні, паводле якіх каталіцтва перастала быць дзяржаўнай рэлігіяй. У 1969 року быў прыняты закон, які дазволіў развод, што фактычна скасавала артыкул 34 канкардату.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэкст Лятэранскіх пагадненьняў (італ.) на афіцыйнай бачыне Ватыкану
- Тэкст Лятэранскіх пагадненьняў (анг.)
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Дамова}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |