Канкардат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Канкарда́т (ад сярэдневечнага лац. concordatum — «дамова») — дамова паміж папам рымскім, як кіраўніком Рымска-каталіцкае царквы, і якой-небудзь дзяржавай. Канкардат рэгулюе прававое становішча Рымска-каталіцкае царквы ўнутры пэўнай дзяржавы і яе адносіны са Сьвятым Пасадам.