Ян Боска
Ян Боска | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 жніўня 1815[1][2][3][…] |
Памёр | 31 студзеня 1888[1][2][3][…] (72 гады) |
Дзень памяці | 31 студзеня[4], 31 студзеня, 31 студзеня[5] і 31 студзеня[6] |
Ян Боска (16 жніўня 1815— 31 студзеня 1888, Турын) — каталіцкі сьвятар, пэдагог, пісьменьнік і журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў Бекі недалёка ад Турыну, у італьянскай правінцыі П’емонт. Яго бацькі Франчэска Боска і Маргарыта Ак’ена пры хрышчэньні далі свайму малодшаму сыну два імя: Ян Мельхіёр. У сям’і Боска было ўжо двое старэйшых сыноў: Антоніа, сын Франчэска Боска ад першага шлюбу, і Джузэпэ, сын Франчэска і Маргарыты. Калі Яну было 2 гады, яго бацька памёр. Выхаваньнем дзяцей пачала займацца маці Маргарыта.
Скончыў сярэднюю школу, у 1835 годзе ён паступіў у сэмінарыю ў К’еры і праз шэсьць гадоў ён атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Дэвіз, які ён абраў з нагоды пасьвячэння: «Da mihi animas cetera tolle» («Дай мне душы, а іншае вазьмі сабе»), затым стаў дэвізам усіх салезіянаў.
Пасьля пасьвячэння кс. Боско вывучаў становішча маладых людзей, якія жывуць у Турыне. Ён быў у жаху ад убачанага. Маладыя блукалі па вуліцах без працы і адукацыі. Многія зь іх, не маючы сродкаў на жыцьцё, ішлі па шляху злачынства. Кс. Боско вырашыў стварыць умовы, якія дапамогуць падрыхтаваць хлопцаў да годнага дарослага жыцьця.
У раёне Вальдоку заснаваў араторый — месца, дзе хлопцы маглі навучыцца чытаць і пісаць, харчавацца і праводзіць вольны час — адчуваць сябе, як дома. Вучыў іх маліцца і заклікаў часта прыступаць да сакрамэнту споведзі і сьвятой Камуніі. З часам кс. Боско зразумеў, што маладым людзям трэба месца, дзе яны маглі б атрымаць прафэсію. Такім чынам, ён заснаваў майстэрню краўца, потым — сталярную, затым — майстэрню па пераплёту кніг, і, нарэшце, сучасную друкарню.
У 1859 годзе ён заснаваў Таварыства Сьв. Францыска Сальскага — новую законную супольнасьць, якую звычайна называюць Салезіянамі ксяндза Боска. Таксама заснаваў супольнасьць Дачок Марыі Дапаможніцы разам са сьв. Марыяй Дамінікай Мадзарэла. Акрамя гэтага, быў заснавальнікам многіх шпіталяў, дамоў апекі і прафэсійных вучэльняў.
Памёр 31 студзеня 1888 году ва ўзросьце 73 гадоў.
Шанаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Піюс XI бэатыфікаваў 2 чэрвеня 1929 году, а праз 5 гадоў, 1 красавіка 1934 году, кананізаваў яго[7]
У іканаграфіі прадстаўлены як сьвятар у ордэнскім адзеньні, часта — акружаны дзецьмі і падлеткамі.
Успамін 31 студзеня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Saint John Bosco // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Giovanni Bosco // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Johannes Bosco // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 23.
- ^ (not translated to mul) El último período de la historia del calendario tridentino: los inicios de su reforma (1904–1960) (мн.) // Ephemerides Liturgicae: commentarium trimestre de re liturgica — 2012. — Т. 126. — С. 276, 278–279, 293. — ISSN 0013-9505
- ^ (not translated to mul) El último período de la historia del calendario tridentino: los inicios de su reforma (1904–1960) (мн.) // Ephemerides Liturgicae: commentarium trimestre de re liturgica — 2012. — Т. 126. — С. 278–279, 293. — ISSN 0013-9505
- ^ СЬВЯТЫ ЯН БОСКА Архівавана 24 кастрычніка 2020.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвяты Ян Боско, сьвятар, catholic.by
- Сьвяты Ян Боска, Салезіяне Сьв. Яна Боска ў Беларусі