Перайсьці да зьместу

Рымскі ўнівэрсытэт Ля-Сапіенца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рымскі ўнівэрсытэт ля Сапіенца
па-італьянску: Universita degli studi di Roma La Sapienza
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1303
Колькасьць пэрсаналу
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], ORCID[d][3][4], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][5], Netval Research Universities Network[d][6], Pégasus[d], ELIXIR Italy[d] і Міжнародная асацыяцыя ўнівэрсытэтаў[d]
Вэб-сайт uniroma1.it/it/ (італ.)
uniroma1.it/en/ (анг.)

Рымскі ўнівэрсытэт ля Сапіенца (па-італьянску: Universita degli studi di Roma La Sapienza) — унівэрсытэт, заснаваны ў Рыме Папай Баніфацыем VIII у 1303 годзе. Гэта была другая навучальная ўстанова ў «вечным горадзе» і, у адрозьненьне ад тэалягічнай школы пры папскім дварэ (заснаванай у 1244 годзе), яно прызначалася для людзей сьвецкіх.

Пасьля разграбленьня Рыма імпэрцамі Леў X аб’яднаў абодва ўнівэрсытэта пад адным дахам у будынку пад назвай «мудрасьць» (La Sapienza). Гэта слова выкарыстоўваецца для абазначэньня Рымскага ўнівэрсытэта дагэтуль. Жамчужынай унівэрсытэцкага гарадка зьяўляецца барочная царква Сант-Іва аля Сапіенца з мудрагелістым сьпіралепадобным завяршэньнем у выглядзе штопара ці барановага — агульнапрызнаны шэдэўр Франчэска Бараміні.

Франчэска Бараміні. Царква Сант-Іва-аля-Сапіенца

У наш час лік студэнтаў Рымскага ўнівэрсытэта перавышае 147 тысяч. У розны час у Сапіенцы выкладалі і працавалі:

Сярод выпускнікоў Унівэрсытэта — лекар і настаўнік Марыя Мантэсоры, пісьменьнік Габрыэле Данунцыа, кінарэжысэр Бернарда Берталючы, астраном Вінчэнца Чэрулі, сэміёлаг і пісьменнік Рэната Прада Арапэса

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]