Перайсьці да зьместу

Герб Сянна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Сянна

Герб Сянна — геральдычны сымбаль Сянна, дараваны месту 16 жніўня 1781 году: «у зялёным полі дзьве скрыжаваныя залатыя касы»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 20 студзеня 2006 году[2], адначасна зрабіўся гербам Сеньненскага раёну.

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Сянна і Сеньненскага раёну ўяўляе сабою выяву ў зялёным полі францускай тарчы дзьвюх скрыжаваных залатых косаў.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Герб города Сенно и Сенненского района представляет собой изображение в зелёном поле французского щита двух скрещенных золотых кос.
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №36 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.